Дзе асіпаўчане праводзяць пара адпачынку? Пацікавіліся ў турыстычнай кампаніі “ОлАн-тур”

Дзе асіпаўчане праводзяць пара адпачынку? Пацікавіліся ў турыстычнай кампаніі “ОлАн-тур”

Часцей за ўсё імкнуц­ца да мора, — адказ­вае менеджар Натал­ля Пышная. — Перавагу аддаюць падарожжам у Егіпет, Турцыю або Кітай. Ахвотна едуць і ў Краснадарскі край. Для Тайланда зараз не сезон. А вось у В’етнам днямі адпраўляецца група.

Прывабліваюць землякоў і горы. Напрыклад, вялікай папулярнасцю карыстаюцца авія- і аўто­бусныя туры ў Грузію.

Любяць бываць асіпаўчане ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, падарожнічаць па «Залатым кольцы», вандраваць па Карэліі.

Прапаноўваюць турагенты вялікую колькасць маршрутаў і па нашай краіне.

Традыцыйна турыстыч­ныя паездкі па знакамітых месцах Беларусі карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод работнікаў устаноў адукацыі і школьнікаў, падарожнічаюць па краіне чыгуначнікі, калектывы АЗТМ і іншых арганізацый. Мірскі замак, Нясвіжскі палац, Бела-
вежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах, Косаўскі палац — цікавых месцаў параўнальна недалёка ад нашага горада нямала, а паездку можна здзейсніць нават у межах аднаго дня, атрымаўшы шмат цікавых уражанняў.

У маі, напрык­лад, вялікай папулярнасцю карыстаўся тур у палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Запатрабаваныя былі паездкі ў Музей Славы Магілёўшчыны і іншыя месцы краіны. Часта школы заказвалі аглядныя экскурсіі па Мінску, ездзілі ў Хатынь, на Курган Славы, у Дудуткі. Бывалі на шклозаводзе «Нёман», кандытарскіх фабрыках «Камунарка» і «Спар­так». Адпраўляліся асіпаўчане і ў рэлігійныя паездкі, напрыклад, у Жыровічы.

Мы гатовы прапанаваць любы маршрут, зыходзячы з запатрабаванняў кліентаў, — працягвае Наталля. Заўсёды падкажам, параім, дапаможам зрабіць выбар. У нас ёсць свой аўтапарк: сем камфартабельных аўтобусаў да паслуг усіх, хто хоча карысна правесці час, пабываць у цікавых месцах, атрымаць новыя ўражанні.

З павагай ставяцца тут да любога пажадання кліента. Калі, напрыклад, днямі адна прыхаджанка захацела трапіць у святыя мясціны Карэліі, куды з нашага горада ў
гэты час ніхто не ехаў, ёй знайшлі месца ў групе другога тураператара. Таму калі хтось­ці вагаецца, дзе правес­ці водпуск, можа прыйсці ў прадстаўніцтва туркампаніі, дзе яму дапамогуць спланаваць падарожжа па інтарэсах.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем