Дзе асіпаўчане праводзяць пара адпачынку? Пацікавіліся ў турыстычнай кампаніі “ОлАн-тур”

Дзе асіпаўчане праводзяць пара адпачынку? Пацікавіліся ў турыстычнай кампаніі “ОлАн-тур”

— Часцей за ўсё імкнуц­ца да мора, — адказ­вае менеджар Натал­ля Пышная. — Перавагу аддаюць падарожжам у Егіпет, Турцыю або Кітай. Ахвотна едуць і ў Краснадарскі край. Для Тайланда зараз не сезон. А вось у В’етнам днямі адпраўляецца група.

Прывабліваюць землякоў і горы. Напрыклад, вялікай папулярнасцю карыстаюцца авія- і аўто­бусныя туры ў Грузію.

Любяць бываць асіпаўчане ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, падарожнічаць па «Залатым кольцы», вандраваць па Карэліі.

Прапаноўваюць турагенты вялікую колькасць маршрутаў і па нашай краіне.

Традыцыйна турыстыч­ныя паездкі па знакамітых месцах Беларусі карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод работнікаў устаноў адукацыі і школьнікаў, падарожнічаюць па краіне чыгуначнікі, калектывы АЗТМ і іншых арганізацый. Мірскі замак, Нясвіжскі палац, Бела-
вежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах, Косаўскі палац — цікавых месцаў параўнальна недалёка ад нашага горада нямала, а паездку можна здзейсніць нават у межах аднаго дня, атрымаўшы шмат цікавых уражанняў.

У маі, напрык­лад, вялікай папулярнасцю карыстаўся тур у палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Запатрабаваныя былі паездкі ў Музей Славы Магілёўшчыны і іншыя месцы краіны. Часта школы заказвалі аглядныя экскурсіі па Мінску, ездзілі ў Хатынь, на Курган Славы, у Дудуткі. Бывалі на шклозаводзе «Нёман», кандытарскіх фабрыках «Камунарка» і «Спар­так». Адпраўляліся асіпаўчане і ў рэлігійныя паездкі, напрыклад, у Жыровічы.

— Мы гатовы прапанаваць любы маршрут, зыходзячы з запатрабаванняў кліентаў, — працягвае Наталля. — Заўсёды падкажам, параім, дапаможам зрабіць выбар. У нас ёсць свой аўтапарк: сем камфартабельных аўтобусаў да паслуг усіх, хто хоча карысна правесці час, пабываць у цікавых месцах, атрымаць новыя ўражанні.

З павагай ставяцца тут да любога пажадання кліента. Калі, напрыклад, днямі адна прыхаджанка захацела трапіць у святыя мясціны Карэліі, куды з нашага горада ў
гэты час ніхто не ехаў, ёй знайшлі месца ў групе другога тураператара. Таму калі хтось­ці вагаецца, дзе правес­ці водпуск, можа прыйсці ў прадстаўніцтва туркампаніі, дзе яму дапамогуць спланаваць падарожжа па інтарэсах.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем