Байцоўскі характар

Дзяўчаты і футболпаняцці, на першы погляд, не сумяшчальныя, аднак асіповіцкія мініфутбалісткі сваім майстэрствам даказваюць зусім адваротны факт. Да 1970 года футбол лічыўся мужчынскім відам спорту. Удзел у ім прыгожай паловы адвяргалі па меркаваннях сацыяльных, быццам гэта не адпавядае традыцыйным уяўленням пра жанчыну. Аднак жаночы футбол па відовішчнасці і драматызме ні ў якае параўнанне не ідзе са звычайным. З часам яго прызналі ў многіх краінах, і зараз налічваецца каля 25 мільёнаў прафесійных футбалістак. Афіцыйна праводзіцца чэмпіянат свету, існуе Ліга чэмпіёнаў.

Летась жаночы міні-футбол быў уключаны ў Магілёўскую абласную спартакіяду сярод школьнікаў. Настаўнік фізкультуры гімназіі Аляксандр Шылец, які сам выдатна гуляе ў футбол, вырашыў сабраць зборную каманду дзяўчат.

Не паверыце, але калі пачалі набор,
жадаючых выстраілася сапраўдная
чарга,

расказвае Аляксандр Віктаравіч.
Найперш улічвалі спартыўную форму, трываласць і байцоўскія якасці характару. Тэхніку, правілы, неабходныя навыкі пачалі прывіваць
на трэніроўках.

У
камандзе сабраліся 15-16-гадовыя прадстаўні-цы з г
імназіі, СШ №№ 1 і 4. Дзяўчаты хутка «схапілі” прынцып гульні. Калі ў мінулым годзе прынялі ўдзел у фінальных абласных спаборніцтвах, трэнеры жаночых абласных зборных «Надзея” і «Магіляўчанка” былі прыемна ўражаны падрыхтаванасцю нашых зямлячак. Як вынік, некалькі найбольш перспектыўных дзяўчат запрасілі ў гэтыя зборныяЛюдмілу Гафнер, Крысціну Казак (СШ 1), Аліну Ягораву (гімназія).

Дарэчы, школьніцы так захапіліся гульнёй, што некалькі разоў выступалі з ініцыятывай стварэння на базе гімназіі клуба жаночага
футбола. Зараз яны прыходзяць на трэніроўкі да Аляк
сандра Віктаравіча тры разы на тыдзень і інтэнсіўна спасцігаюць прафесійныя навыкі ўладальніц «скуранога” мяча.

Соф’я ПЛЫШЭЎСКАЯ.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем