Байцоўскі характар

Дзяўчаты і футболпаняцці, на першы погляд, не сумяшчальныя, аднак асіповіцкія мініфутбалісткі сваім майстэрствам даказваюць зусім адваротны факт. Да 1970 года футбол лічыўся мужчынскім відам спорту. Удзел у ім прыгожай паловы адвяргалі па меркаваннях сацыяльных, быццам гэта не адпавядае традыцыйным уяўленням пра жанчыну. Аднак жаночы футбол па відовішчнасці і драматызме ні ў якае параўнанне не ідзе са звычайным. З часам яго прызналі ў многіх краінах, і зараз налічваецца каля 25 мільёнаў прафесійных футбалістак. Афіцыйна праводзіцца чэмпіянат свету, існуе Ліга чэмпіёнаў.

Летась жаночы міні-футбол быў уключаны ў Магілёўскую абласную спартакіяду сярод школьнікаў. Настаўнік фізкультуры гімназіі Аляксандр Шылец, які сам выдатна гуляе ў футбол, вырашыў сабраць зборную каманду дзяўчат.

Не паверыце, але калі пачалі набор,
жадаючых выстраілася сапраўдная
чарга,

расказвае Аляксандр Віктаравіч.
Найперш улічвалі спартыўную форму, трываласць і байцоўскія якасці характару. Тэхніку, правілы, неабходныя навыкі пачалі прывіваць
на трэніроўках.

У
камандзе сабраліся 15-16-гадовыя прадстаўні-цы з г
імназіі, СШ №№ 1 і 4. Дзяўчаты хуткасхапілі” прынцып гульні. Калі ў мінулым годзе прынялі ўдзел у фінальных абласных спаборніцтвах, трэнеры жаночых абласных зборныхНадзея” іМагіляўчанка” былі прыемна ўражаны падрыхтаванасцю нашых зямлячак. Як вынік, некалькі найбольш перспектыўных дзяўчат запрасілі ў гэтыя зборныяЛюдмілу Гафнер, Крысціну Казак (СШ 1), Аліну Ягораву (гімназія).

Дарэчы, школьніцы так захапіліся гульнёй, што некалькі разоў выступалі з ініцыятывай стварэння на базе гімназіі клуба жаночага
футбола. Зараз яны прыходзяць на трэніроўкі да Аляк
сандра Віктаравіча тры разы на тыдзень і інтэнсіўна спасцігаюць прафесійныя навыкі ўладальніц “скуранога” мяча.

Соф’я ПЛЫШЭЎСКАЯ.

Последние новости

Общество

Мария Хамицевич: как молодой дизайнер осваивается на Осиповичском заводе автомобильных агрегатов

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “БАТЭ-2” — 1:2

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. У рытме жніва

19 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 19 по 22 августа проводятся профилактические мероприятия по контролю соблюдения требований ПДД при перевозке пассажиров

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника Могилёвской облинспекции Госстандарта

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 августа для всех знаков зодиака

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем