Аздараўленча-спартыўны комплекс “Мускул” пачаў працаваць пасля праведзенага бягучага рамонту

За кошт сродкаў раённага бюджэту ў зале заменены падлогавае пакрыццё, аконныя блокі, свяцільнікі, плітачнае пакрыццё, атынкаваны і афарбаваны сцены, заменена сантэхнічнае абсталяванне, устаноўлены падвесныя столі, люстэркі, адрамантаваны і афарбаваны трэнажоры. Графічны малюнак на сценах выканала наша зямлячка Алена Ерашэвіч. Графік работы АСК: панядзелак-пятнiца — 8.00-22.00, субота — 8.00-18.00.
Алена Суета
