Асіповіцкі ДУКВП “Водаканал”: з імкненнем да здароўя

Асіповіцкі ДУКВП “Водаканал”: з імкненнем да здароўя

Калі заканчваецца рабочы дзень, не ўсе працаўнікі АДУКВП “Водаканал” спяшаюць дахаты. Некаторыя накіроўваюцца ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс прадпрыемства, каб атрымаць там зарад бадзёрасці і дастатковую фізічную нагрузку.

У гэтым будынку ёсць трэнажорная зала, абсталяваная сілавой станцыяй, турніком і вялікай колькасцю трэнажораў. Кожны з наведвальнікаў можа выбраць сабе “машыну здароўя”, якая падкачае патрэбную групу мышцаў. А інструктар-метадыст Ілля Комлік падбярэ неабходную нагрузку.

Займаюцца наведвальнікі і фітнэсам, стэп-аэробікай. А яшчэ з задавальненнем гуляюць у настольны тэніс. Некаторых жа вабіць зялёнае сукно більярдных сталоў, за якімі вечарамі разгортваюцца сапраўдныя баталіі — непераўзыдзеным майстрам гэтай гульні тут лічаць Андрэя Амяльянчыка.

Працуе ФАК і ў суботу. Тады працаўнікі камунальнай арганізацыі наведваюцца сюды цэлымі сем’ямі, што толькі садзейнічае іх яднанню і дадае станоўчых эмоцый. А ўмовы тут цудоўныя. Абсталяваны санітарныя пакоі з душавымі кабінамі, раздзявалкі, зручныя залы для заняткаў.

Комплекс пачынае працаваць а трынаццатай гадзіне апоўдні. Менавіта тады ў “трэнажорку” спяшаюць інжынерна-тэхнічныя работнікі, каб на абедзенны перапынак змяніць від дзейнасці з разумовай на рухомую. А прадстаўнікі моцнага полу ў гэты час ахвотна заганяюць у лузу шары.

Заканамерна, што “Водаканал” дастойна ўдзельнічае ў штогадовай галіновай спартакіядзе — сёлета заняў другое агульнакаманднае месца. Любяць камунальнікі і дартс. У трапнасці пападання ў мішэнь няма роўных Галіне Новік. А Юрый Барсукоў — лепшы ігрок у настольны тэніс. Ганарацца і плаўчыхай Таццянай Паўловіч, чэмпіёнам жа па лёгкай атлетыцы лічаць Андрэя Пацкевіча. Ёсць у калектыве і аматары гульні ў шашкі, штурхальнікі ядра. Напрыклад, Наталля Жураўлёва. Цягнецца да цяжкай атлетыкі і выконваючы абавязкі дырэктара Дзмітрый Белы.

Ілля сведчыць, што фізкультурай займаецца не толькі моладзь, але і ветэраны. Напрыклад, Кацярына Мікалаеўна Дудко. Калі прааналізаваць фізічную актыўнасць усіх структурных падраздзяленняў, самыя большыя прыхільнікі заняткаў — ІТР і будаўнікі.

— Працаўнікі “Водаканала”, якія займаюцца пастаўкай вады насельніцтву, не могуць не займацца пажарна-прыкладным спортам, — адзначае ён. — І, безумоўна, таксама займаюць прызавыя месцы на спаборніцтвах.

Радуючыся поспехам і дасягненням, калектыў працягвае рух наперад. Напрыклад, сёлета плануецца павесіць баксёрскую грушу. А яшчэ сталяры вырабляюць масажны стол, так што хутка работнікі змогуць праходзіць курсы аздараўленчага масажу — лічыце, на рабочым месцы. У задумках і правядзеннне турніру па більярду імя Ігара Трацяка — былога кіраўніка, які многія гады быў заўзятым іграком і па ініцыятыве якога і ўзнік ФАК.

Галоўнае фізкультурна-аздараўленчае дасягненне прадпрыемства ў тым, што ўсе паслугі гэтага комплексу прадастаўляюцца бясплатна. Вось такім чынам тут вядзецца прапаганда здаровага ладу жыцця, рухомай актыўнасці і карыснага баўлення вольнага часу. Падобным клопатам аб сваіх работніках можа пахваліцца далёка не кожнае прадпрыемства…

Іна ЗАСКЕВІЧ. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем