Асіповічы: спорт-навіны

Асіповічы: спорт-навіны

Гімнастыка. Маленькія асіпаўчанкі, што займаюцца ў клубе мастацкай гімнастыкі “Прынцэса спорту», прынялі ўдзел у рэспубліканскім турніры «Прынцэса спорту. Зімовая казка-2017». У Мінск накіравалася 6 каманд асіповіцкіх дзяўчынак першага і другога года навучання. І, што асабліва прыемна, старэйшая група была ўзнагароджана медалём за першае месца ў катэгорыі “Практыкаванне з абручом”. Акрамя таго, усе малыя гімнасткі атрымалі ў падарунак спецыяльныя карпаратыўныя падарункі – вешалкі-мядальніцы.

«Залатыя» медалисты — каманда «Prime-time»

Спартакіяда. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спортшкол Магілёўшчыны прайшлі ў сярэдзіне месяца. Асіповіцкая каманда таксама не засталася без узнагарод. Антон Зінкевіч (трэнер Антон Дайнека) заваяваў залатыя медалі па бегу на дыстанцыі 800 і 1500 метраў. Васіль Патрын прабег 60 метраў з чацвёртым рэзультатам – усяго некалькі імгненняў не хапіла хлопцу да прызавога месца. А Максім Хлус (Анатолій Мікуліч) атрымаў “срэбра” ў штурханні ядра.

19-20 студзеня прайшла таксама і абласная спартакіяда школьнікаў па зімоваму шматбор’ю “Здароўе”. Спаборніцтвы праводзіліся па 5 відах спорту: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню з месца, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі), падцягванне на высокай перакладзіне (хлопчыкі), лыжныя гонкі. Мясцовая каманда пад кіраўніцтваў настаўнікаў фізічнай культуры гімназіі Васілія Андрыевіча і Анжалікі Бруёк заваявала пачэснае другое месца.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем