Асіповіччына: СПОРТнавіны

Настольны тэнIс. У Асіповічах стартавала раённая спартакіяда школьнікаў. Сярод вучняў першай групы I месца заваявалі гімназісты, II — СШ № 3,
III — СШ № 4.
У другой групе на першую прыступку п’едэстала падняліся рабяты з Ялі-зава, другую — з Лапіч, трэцюю — Вяззя.

Шахматы. У Магілёве прайшло першынство па хуткіх шахматах сярод хлопчыкаў да 12 гадоў. Па выніках турніру асіпаўчанін Iлля Сідарэнка
стаў бясспрэчным чэмпіёнам вобласці. Добра праявіў сябе і 9-гадовы Аляксандр Грыцалёў,
які ўвайшоў у дзясятку лепшых юных шахма-тыстаў.

Баскетбол. Падчас праходжання ў Асіповічах 
занальных абласных с
паборніцтваў па
баскетболе сярод дзяўчат і юнакоў 1998-99 г.н.
нашы зямлячкі здолелі заваяваць «серабро”. Хлопчыкі, на жаль, сталі толькі чацвёртымі.

Маладзёжны футбол. На стадыёне «Лакаматыў” прайшлі Алімпійскія дні моладзі па футболе. На працягу некалькіх дзён шэсць юнацкіх каманд Магілёўшчыны высвятлялі, хто трапіць у фінал, які пройдзе ў абласным цэнтры. У «дуэт” лепшых увайшлі і асіповіцкія футбалісты. Выхаванцы Аляксандра Елезаранкі саступілі толькі бабруйскай камандзе.

МIнI-баскетбол. «Серабро” прывезлі асіповіцкія мінібаскетбалісты ДЮСШ з
першынства Магілёўшчыны, якое нядаўна праходзіла ў абласным цэнтры. Мацнейшымі за землякоў стала толькі магілёўская
каманда.

ШашкI. На працягу сакавіка ў ШШК «Дэбют” праходзіў чэмпіянат раёна. У ім прынялі ўдзел больш за 30 лепшых шашыстаў, у тым ліку 9 ветэранаў працы і 10
школьнікаў.

Цікавая барацьба розумаў разгарнулася ў фінальным этапе спаборніцтваў. У выніку званне чэмпіёна заваяваў Аляксей Рыньяк. Уладальнік другога месца быў вызначаны з дапамогай каэфіцыента Бергера. Iм стаў Сяргей Новікаў, а «бронзу” атрымаў Рыгор
Кушняроў
.

Лепшы
вынік сярод ветэранаў паказаў Валерый Гацко, вучняў — Iлля Сідарэнка
(СШ № 4).

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем