Аранжавы настрой, альбо Баскетбол — гульня асаблівая

Шчыльныя шкляныя вокны
спартыўнай залы СШ №
1
у пятнічны вечар гараць прыемным жоўтым святлом. Чуецца знаёмы грукат мячоў аб падлогуюнакі рыхтуюцца распачаць чарговую трэніроўку. Пільна пералічвае сваіх пітомцаў «баскетбольная мама”настаўніца фізкультуры СШ 1 і ДЮСШ, кандыдат у майстры спорту, прафесійная баскетбалістка Марына Даўжэнка. У асноўным гэта вучні СШ 1, а таксама некалькі хлопчыкаў з СШ 4 і гімназістыусяго 14 чалавек. Дзякуючы інтэнсіўным трэніроўкам, дзеці паказалі неблагую гульню на абласным узроўні. Атрымалі «срэбра”, а чацвёра асіпаўчан былі запрошаны ў магілёўскую зборную. А ў мінулым годзе каманда стартавала ў Дзіцячай юнацкай любіцельскай баскетбольнай лізе

Размінка, сэр!

Я «захварэла” баскетболам, калі яшчэ была дзяўчынкай. Ён адразу стаў ладам майго жыцця, расказвае настаўніца. Любоў да спорту і майстэрства «аранжавага мяча” прывіў трэнер Сяргей Шайкоўскі. I зараз памятаю яго заняткі, сама працую з дзецьмі па гэтай мадэлі.

Самае галоўнае на кожным спартыўным заняткуразмінка. Не сакрэт, што любы спартсмен павінен быць цяглавітым, моцным, цярплівым. Юнакі да аўтаматызму ведаюць парадак практыкаванняў. Трэнер вызначае «старэйшага”, які
кіруе прац
эсам, а сама назірае за рабятамі. Напачаткулёгкая прабежка па зале, потым — комплекс на
расцяжку і саграванне мышцаў.

Без гульні ніяк

— Каманда — гэта адно цэлае, — адзначае трэнер. Вучу рабят гуляць не за сябе, а быць часткай тактычнай задумкі, прадумваць атакі, пасаваць. Гульнёвы момант заўсёды прысутнічае на занятках. Часам прапаную рабятам пагуляць без вядзення. Гэта незвычайна і дапамагае пераключыць увагу, дабавіць у трэніроўку нотку вольнасці…

— Мае хлопцы асаблівыя
па-свойму,
— усміхаецца жанчына. Бачу патэнцыял кожнага, перажываю за кожнага. Ведаю слабыя і моцныя іх бакі, імкнуся скіраваць энергію і жаданне быць лепшымі ў правільным накірунку.

Раўненне на лепшых

Дарэчы, юныя спартсмены заўсёды маюць магчымасць не толькі паназіраць за гульнямі ў вышэйшай лізе, але і атрымаць ад ігракоў БК «Свіслач”
прафесійныя майстар-класы
. Плюс, заўсёды ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, якія праводзяць прадстаўнікі Беларускай федэрацыі баскетбола. Гэта разнастайныя сустрэчы, у тым ліку і з членамі каманды «ЦмокіМінск”, турніры, экскурсіі. Так што рабятам ёсць і на каго раўняцца, і да чаго імкнуцца. І галоўныя іх перамогі, канечне, яшчэ наперадзе.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем