Па выніках інтэрнэт-галасавання на basket.by ў рэйтынгу лепшых трэнераў чэмпіянату і Кубка Беларусі ў снежні-2010 Ігар Галабурда заняў другую пазіцыю. Андрэя Крываносава (“Мінск-2006”) ён абагнаў на цэлых 3%. З кім зараз другі ў Беларусі па папулярнасці трэнер працуе? “АК” пачынае знаёміць чытачоў з сёлетнімі “падапечнымі” Галабурды.
Знаёмімся: Сяргей Чарыкаў — сын вайскоўца № 1
Амплуа: абаронца.
Узрост-вага-рост: 28-80-184.
Пачатак: баскетболам заняўся ў першых класах Валожынскай школы.
Кар’ерны рост: паспеў згуляць як за беларускія каманды “Гродна-93” і “Асіповічы”, так і замежныя — амерыканскія, ня-мецкую і ўкраінскую. Найбольш даспадобы, як прызнаецца, гуляць у Беларусі: тут атмасфера больш спрыяльная.
— Сяргей, а чым нямецкі “Кемліц-99” адрозніваецца ад “Асіповічаў”?
— Там па-нямецку гутараць (хітра пасміхаецца — аўт.). Дарэчы, ехаў за мяжу без ведання мовы, спачатку нават са слоўні-кам хадзіў, але досыць хутка ўдасканаліў сваю замежную мову. Калі ж сур’ёзна, то ўзроўні зусім розныя і параноўваць іх не бяруся.
Сезон 2010-2011:
— Назавіце найбольш прадуктыўную і найбольш няўдалую менавіта для вас гульні?
— Заўжды выкладаюся па-максімуму, а колькасць праве-дзеных на паркеце хвілін і закінутых мячоў не лічу. Верагодна, гэта робяць балельшчыкі. Баскетбол — камандная гульня, таму і поспех найвышэйшай пробы — камандны поспех! Самая няўдалая і цяжкая гульня была з “Мінскам-2006” — пасля яе паўночы не спаў… Пакуль мы знаходзімся на другой пазіцыі, і гэта само па сабе няблага. Але сезон яшчэ не скончаны, усё самае цікавае напера-дзе.
Не баскетбол:
— Чым захапляецеся акрамя спорту і як адпачываеце пасля гульні?
— Галоўнае для мяне — сям’я — любая палавіна і сын Севасцьян. Нішто так не здымае напружанне як яго смех! Родныя пастаянна мяне падтрымліваюць і ніколі не кідаюць. Калі мяняю каманду, то і яны мяняюць месца жыхарства.
— А калі сын пойдзе вучыцца? Будзеце, як сям’я вайскоўцаў, мяняць школы?
— Будзем жыць на чамаданах. Між іншым, я сам з сям’і вайскоўцаў, ведаю, што гэта такое…
— Ці хацелі б, каб малень-кі Севасцьян займаўся баскетболам?
— З баскетболам сітуацыя ў Беларусі даволі цяжкая, няма такога фінансавання, як, напрыклад, у хакеі. Трэнерскі склад моцны, ігракі таксама, але спонсарская падтрымка — гэта важны артыкул. Сына б у хакей аддаў, але ён ужо фанацее ад баскетбола. З мячом не расстаецца, просіць то “кальцо” па-трымаць, то мячык пакідаць (усміхаецца — аўт.).
Каманда, за якую хацелася б згуляць:
— Раней — Chicago Bulls у тым складзе, які быў 15 гадоў таму, з Майклам Джорданам і Скоці Піпенам. Зараз хочацца выступаць за “Асіповічы”!
Каментарый трэнера:
— Зараз Сяргей праводзіць на пляцоўцы каля 28 хвілін і паступова пачынае спраўляцца з роллю лідара каманды, які можа ў цяжкую хвіліну выправіць сітуацыю. І гэта, па сутнасці, галоўнае сёння.
Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года
7 сентября 2025
Общество
Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет
6 сентября 2025
Благоустройство
Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города
6 сентября 2025
Общество
Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака
6 сентября 2025
Власть
“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют
5 сентября 2025
Общество
Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности