З перамогай!
Чарговы поспех
чакаў нашага юнага шахматыста на Міжнародным юнацкім турніры “Кобрын-2012”, які праходзіў з 25 па 29 жніўня. 6-класнік СШ № 4, выхаванец ДЮСШ
Ілья Сідоранка заняў другое месца, што з’яўляецца пакуль лепшым вынікам у яго
шахматнай біяграфіі: да гэтага на спаборніцтвах такога ўзроўню былі пераважна 4-5 месцы.
— Ілья гуляў
прадумана, адказна, змагаўся за кожны тэмп і вельмі хацеў стаць чэмпіёнам, —
даў кароткую характарыстыку згуляных партый трэнер падлетка Уладзі-мір Веташаў.
Ён лічыць, што ў
вучня вялікі патэнцыял і наперадзе яшчэ шмат пос-пехаў. Бліжэйшая “чорна-белая
баталія” — першынство вобласці “Белая ладдзя” — адбу-дзецца ўжо ў гэтым месяцы.
Чакаем новых перамог!