З Бялыніч у Асіповічы №54

З 15 па 16 чэрвеня Цэнтр творчасці дзяцей і
моладзі прымаў абласныя спаборніцтвы па мотамнагабор’і. Апошнія гады
мотакрасмены Магілёўшчыны сустракаліся на тэрыторыі Бялынічаў, а на гэты раз
прыехалі на Асіповіччыну.

— Трэба мяняць традыцыі, — патлумачыла намеснік
дырэктара абласнога Цэнтра тэхнічнай творчасці Вольга Рамашкевіч. — Тутэйшая
база цалкам задавальняе. Акрамя таго, нас тут цудоўна прынялі і арганізавалі
цікавую экскурсію ў музей. Вялікі дзякуй!

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд
з Магілёва, Бабруйска, Бялынічаў і Асіповічаў. Спартсмены спачатку адказвалі на
пытанні па правілах дарожнага руху, а потым дэманстравалі майстэрства фігурнага
ваджэння матацыкламі.

У выніку першае месца заняла каманда
Магілёўскага абласнога Цэнтра тэхнічнай творчасці, другое дасталося Бялыніцкаму
Цэнтру выхаваўчай работы, трэцяе — Асіповіцкаму Цэнтру творчасці дзяцей і
моладзі. Акрамя гэтага, наш Раман Шачак заняў другое месца па хуткасным
манеўраванні.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем