Хто такі падлетак-спартсмен? №40

На старонках «раёнкі” рэгулярна з’яўляецца
інфармацыя пра перамогі нашых юных спартсменаў, але мала хто, апрача саміх
падлеткаў, іх трэнераў і бацькоў, ведае, якая тытанічная праца хаваецца за
гэтымі лаканічнымі газетнымі словамі «золата”, «срэбра”, «бронза”. Не так даўно
выхаванцы трэнера па плаванні Натэлы Нанава ўдала выступілі на Алімпійскіх днях
моладзі ў Пінску. Да гэтых спаборніцтваў сямікласніцы САШ № 1 Кацярына
Кадашэвіч і Анастасія Лук’яненка рыхтаваліся па ўзмоцненай праграме.

— З чаго пачалося захапленне плаваннем?

— З прапановы настаўніцы запісацца ў секцыю, —
распавядае Насця. — Гэта быў трэці клас. На той момант займалася танцамі, што
зусім не падабалася, вось і памяняла танцы на спорт, хаця і плавала вельмі
дрэнна. Першымі трэнерамі былі Васіль Васільевіч Цынкевіч і Анжэліка
Уладзі-міраўна Бруёк. Калі ж Натэла Вахтангіеўна і Зураб Цімафеевіч Нанавы
прыехалі ў Асіповічы і сталі фарміраваць групу, мы з Кацяй туды патрапілі
далёка не адразу. Ужо пазней, калі трэніроўкі сталі больш частымі, а нагрузкі
больш складанымі, урэшце «паплылі”.

— Раней таксама займалася харэаграфіяй, — дадае
Кацярына. — Мама даўно ўпадабала спартыўныя танцы, таму доўга не пагаджалася,
каб я памяняла станок на басейн. Аднак перамагло плаванне. І мама заўжды
падтрымлівае, нярэдка нават дапамагае рабіць хатнія заданні — бачыць, наколькі
моцна стамляюся…

— Два гады таму вы сталі трэніравацца прафесійна.
Як памяняўся рытм жыцця?

— З’явіўся адносна жорсткі графік, — адзначае
Кацярына. — У 7 раніцы — першая трэніроўка, затым — заняткі і факультатывы, час
«на перакусіць” і другая трэніроўка. Па яе заканчэнні трэба рабіць урокі. Іх
імкнемся выканаць хутка, бо часу на раскачку не маем. Нярэдка не паспяваем
падрыхтавацца па пэўных прадметах, а ў час спаборніцтваў нават з’яўляюцца
«хвасты”…На гэтай глебе здараюцца канфлікты з настаўнікамі, некаторыя з якіх
проста не хочуць нас разумець. І часам бацькі і трэнер вымушаны заступацца…

— Што дапамагае вы-трымаць такія нагрузкі?

— Жаданне перамагаць, — кажа Насця. — Часам
хочацца пагуляць, але не паспяваеш, хочацца нешта з’есці, а нельга. Аднак
ніколі не задумвалася над тым, каб кінуць плаванне! У дзяцінстве хацела стаць
настаўнікам фізкультуры, зараз — трэнерам па плаванні. Калі ў будні дзень
выдаецца вольная хвілінка — набіраюся сіл дома, у выхадныя — з сябрамі, аднак
такая сітуацыя мяне не засмучае.

— Трэба сказаць, што нам так цяжка, бо толькі
сёлета сталі трэніравацца два разы ў дзень, — тлумачыць Каця. — Верагодна, у
наступным го-дзе будзе лягчэй, бо прызвычаімся да такога рытму. Увогуле, шмат
прапусцілі: нашы канкурэнты плаваюць з першага класа, а мы сталі сур’ёзна
трэніравацца толькі два гады таму. У свой час мне прапаноўвалі перайсці ў групу
па плаванні ў гімназію, але іх трэнер падаваўся занадта строгім і я адмовілася,
пра што часам шкадую…

— Нягледзячы на ўсё гэта, вы рэгулярна
становіцеся прызёрамі, нярэдка прывозіце «золата”. Як ацэньваеце сваё
выступленне на Алімпійскіх днях моладзі?

— Не ўсё атрымалася, аднак мы вельмі стараліся
(Каця ўзяла «бронзу” на 200
метрах батэрфляем, Насця стала пятай на 100 м на спіне — аўт.), —
сведчыць Кацярына. — На кожным турніры павінны паляпшаць свае вынікі, аднак на
гэты раз не выпала.

— Што можаце сказаць пра свайго трэнера?

— Натэлай Вахтангіеўнай вельмі ганарымся, —
аднадушна адзначаюць дзяўчаты. — Нельга сказаць, што ўмовы, у якіх яны з
Зурабам Цімафеевічам зараз жывуць, цудоўныя. Але трэнеры не вяртаюцца ў
Бабруйск, а займаюцца з намі, за што мы ім вельмі ўдзячныя. А яшчэ Натэла
Вахтангіеўна з нас «ніякіх” вылепі-ла спартсменак…

Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем