У кубку раёна па гандболе прымалі ўдзел гарадскія школьнікі 1997 г.н. і маладзей. Спаборніцтвы праходзілі на базе ФСК “Алімпія”.
Сярод юнакоў мацнейшай стала каманда САШ № 4 (трэнер Міхаіл Бруёк). “Срэбра” заваявалі навучэнцы гэтай жа ўстановы адукацыі (Таццяна Дроніна), бронзавыя — САШ № 2 (Святлана Калячка).
Золата сярод юных гандбалістак таксама ўзяла каманда САШ № 4 (М.Бруёк). ІІ месца занялі гімназісткі (Аляксандр Шылец), ІІІ — САШ № 2 (С.Калячка).