Уік-энд? На Асіповіччыну!

19 кастрычніка
пад старшынствам начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму
райвыканкама Віктара Шыльцава адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па
турызму. Галоўнай тэмай абмеркавання стаў ход выканання рашэння райвыканкама № 12-35 «Аб мерапрыемствах па
развіцці турызму ў Асіповіцкім раёне на 2011-2015 гг.”

Нарада сабрала
прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, якія так альбо інакш задзейнічаны ў
стварэнні гэтага віду паслуг у рэгіёне.

Распачаў
пасяджэнне Віктар Шыльцаў, які ў сваім выступленні адзначыў, што на працягу
года ў рэкламную дзейнасць Асіповіцкага агра- і экатурызму было ўкладзена каля
9,6 млн. рублёў. Гэта датычыцца і інтэрнэт-прасторы, і рэкламных праспектаў,
календароў, удзелу ў спецыялізаваных міжнародных выставах і кірмашах,
фестывалях, выставы-продажы арыгінальных мясцовых дэкаратыўна-прыкладных
вырабаў. ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас” добра-ўпарадкаваў зону адпачынку
каля ракі Пціч, РАС «РДГА «БТПР” уведзена ў эксплуатацыю паляўніча-рыбалоўная
база ў в. Осава. Асіповіцкі раён валодае дастаткова вялікім
гісторыка-культурным патэнцыялам, які дазваляе развіваць практычна ўсе віды
турызму. За студзень-жнівень 2012 года насельніцтву было аказана ту-рыстычных
паслуг на 750,7 млн. рублёў.

ДУ «ФСК
«Алімпія” было распрацавана 30 экскурсійных маршрутаў, з іх 8 па Асіповіцкім
раёне. Не адстаюць і кіраўнікі краязнаўчых гурткоў, якія прапануюць тры
мясцовыя веласіпедныя туры, шэсць пешаходных і адзін водны.

Немалаважнай
часткай развіцця экскурсійных паслуг з’яўляецца раўнамернае размеркаванне
прыдарожнага сэрвісу. Тры такія аб’екты дзейнічаюць на магістралі Мінск —
Гомель. Яны будуць унесены ў генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу на
рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах у 2013 годзе.

На Асіповіччыне
таксама ідзе планамернае развіццё агратурызму. Зарэгістравана 33 суб’екты, якія
аказваюць падобныя віды паслуг, аднак толькі 11 з іх працуюць рэгулярна. За
першае паўгоддзе імі было прынята 136 чалавек, асноўная маса якіх — беларусы.

Інтэнсіўна
развіваецца ў раёне і паляўніцтва. Як паведаміў намеснік дырэктара лясгаса па
ідэалагічнай рабоце Аркадзь Нові-каў, кіраўніцтва расійскай фірмы «РОСГАЗНЕФТЬ”
зусім нядаўна прыняло рашэнне аб арэндзе вялікай часткі паляўнічых угоддзяў
нашага раёна…

Завяршылася
пася-джэнне абмеркаваннем разнастайных пытанняў і падвядзеннем вынікаў працы.
Наступны год пройдзе пад знакам экалагічнага турызму, таму турыстычны накірунак
будзе заставацца ў рэспубліцы прыярытэтным і важным. А ў нас ёсць вялікая
колькасць магчымасцей паспяхова развіваць і папулярызаваць гэту сферу.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость