У прадчуванні эфектнага футбола №40

Толькі што пачаўся новы сезон, і трэнер
асіповіцкай футбольнай каманды Аляксандр Кончыц перакананы: нашых балельшчыкаў
чакае шмат цікавых і напружаных гульняў.

— Проста так нас ніхто не абыграе, — дадае ён. —
Тым больш, што перадсезонная падрыхтоўка сёлета прайшла больш удала, чым
летась.

І гэта нягледзячы на тое, што пачатак падрыхтоўкі
быў досыць скамканы. Прычына — пытанне фінансавання, якое доўгі час заставалася
нявырашаным па ўсёй рэспубліцы. Таму футбалісты сабраліся поўным складам і
сталі трэніравацца толькі ў лютым. І то, калі б не своечасовая матэрыяльная
падтрымка кіраўніцтва НВФ “Металон”, зборы пачалі-ся б на месяц пазней…

Сёння пытанне з фінансамі ўжо вырашана, а ў
спісе нераўнадушных да футбольных спраў першым значыцца старшыня райвыканкама
Пётр Яфі-мавіч Шукаловіч, дырэктар “Металона” Уладзімір Трыбушэўскі, аўтапарк №
19 (дырэктар — Генадзь Прусакоў), ТАА “Асіповічыгазбуд” (Аляксандр Гулік),
ДУКВП “Райсервіс” (Аляксандр Маслаў) і ДУКВП “Водаканал” (Ігар Трацяк). Без іх
асіповіцкі футбол мог ціха сканаць, але цяпер спартсмены поўныя сіл і жадання
змагацца.

— Якія змены адбыліся ў складзе каманды?

— Сёння ў ёй 23 футбаліс-ты, сярод якіх — два
выхаванцы нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы — Арцём Елезаранка і Яўген
Прановіч. Апошняга мы ўжо спрабавалі летась у ролі абаронцы і паў-абаронцы, а
Елезаранку толькі сёлета — у якасці паўабаронцы і нападаючага. У гульні са
Жлобінам падчас перадсезоннай падрыхтоўкі Арцём парадаваў сваёй настырнасцю і
смеласцю, хаця выходзіў на поле не з аднагодкамі, а з мужчынамі. Канечне, не
хапае хуткасці мыслення: спартсмен усё робіць правільна, аднак занадта марудна.
Але, вядома, гэта пройдзе з вопытам.

Акрамя таго, з’явіліся абаронцы Улад Зайкоўскі і
Андрэй Рысянкоў, а таксама варатар Дзяніс Карбановіч. Першы займаецца ў
вучылішчы Алімпій-скага рэзерву ў Мінску і выступаў за дубль жодзінскага
“Тарпеда”, другі вучыцца ў Інстытуце фізкультуры, у свой час гуляў за каманды
чацвёртага дывізіёна ў Польшчы, а трэці прыйшоў да нас за месяц да пачатку
сезона, аднак гэта не пера-шкодзіла яму паказаць сур’ёзны ўзровень гульні. Ён,
дарэчы, калісьці прыцягваўся ў склад юнацкай зборнай краіны, гуляў за ФК
“Мінск”. Ад нас пайшлі Марат Заяш, Кірыл Залескі і Андрэй Валчок, Віталь Петрусевіч
і Аляксей Калейчык.

— Якіх ігракоў камандзе яшчэ не стае?

— У прынцыпе, спартсменаў у нас дастаткова,
аднак хацелася б мець больш нападаючых. Сёння маем толькі аднаго яскрава
выяўленага нападаючага — Дзмітрыя Аніскевіча. Да слова, у футбаліста
напярэдадні сезона хапала прапаноў ад іншых клубаў з саліднымі зарплатамі, але
ён застаўся з намі, што не можа не радаваць. Спрабуем у якасці бамбардзіра
Вадзіма Тараканава. У хлопца добрая фізічная падрыхтоўка і рухомасць, аднак ён,
на жаль, не забівае… Застаецца адкрытым пытанне па Аляксею Іўчанку. Летась
спартсмен разрываўся паміж вялікім, пляжным і міні-футболам. Сёлета ён заяўлены
ў камандзе, і, мяркуем, мы пабачым яго ў якасці нападаючага.

— Ці зменіцца тактыка вядзення гульні?

— Усё будзе залежыць ад саперніка. Большасць
матчаў летась гулялі “ў тры абаронцы”, у выніку забівалі галы, але багата мячоў
прапускалі. Цяпер будзем спрабаваць камбінацыю 4:4:2 — гульню ў 4 абаронцы, 4
паўабаронцы і 2 нападаючыя. А першыя матчы пакажуць канчаткова, што трэба
падкарэкціраваць. Дарэчы, калі летась перад камандай ставілася задача патрапіць
у дзясятку, то сёлета — у тройку лепшых. Мяркую, што гэта рэальна: жаданне
футбалістаў перамагчы неверагодна вялікае, таму будзем гульнямі даказваць, што
варты значнай маральнай і матэрыяльнай пад-трымкі. У нас, канешне, не зорная
каманда, але калектыў цудоўны, што заўжды дапамагае. Хочацца яшчэ падзякаваць
нашым балельшчыкам за пастаянную падтрымку: для каманды яна неверагодна важная!

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость