Трэба натхняць уласным прыкладам! №72

Антон ЛIтвIнка, інструктар-метадыст па фізічнай
культуры ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, на пасаду, якую займае
трэці год, папрасіўся сам.

Ён працаваў інструктарам-метадыстам па
фізкультуры на СП ААТ “Дах”, справу сваю вельмі любіў. Але пасаду
скарацілі… Таму калі ў 2008 годзе кіраўніцтва лясгаса ўвяло аналагічную штатную
адзінку, Антон не прамінуў магчымасці прапанаваць сваю кандыдатуру: “Я
проста прыйшоў да дырэктара Мікалая Раўбеля, сказаў, дзе працаваў, што рабіў і
мяне ўзялі…”

Пастаўленую перад ім адказную задачу — прывіць
інтарэс да фізкультуры і здаровага ладу жыцця работнікам трынаццаці лясніцтваў
ды Ліпеньскага дрэваапрацоўчага цэха — Літвінка выконвае адказна і паспяхова.

Антон стварыў секцыі валейбола і міні-футбола,
арганізаваў наведванне су-працоўнікамі лясгаса басейна і саўны, рэгулярна
праводзіць масавыя спаборніцтвы. Жадаючыя спрабуюць свае сілы ў валейболе,
міні-футболе, падняцці гіры, плаванні, настольным тэнісе, шашках, стральбе з
пнеўматычнай вінтоўкі, спартыўнай зімняй рыбалцы. На маё пытанне, чаму няма
спаборніцтваў па летняй рыбалцы, з усмешкай адказвае: “Летам складаней
сабраць людзей: многія ў адпачынку. Ды і пара небяспечная: вялікая па-гроза
пажараў”.

Праблем з фінансаваннем няма: басейн і саўну
аплачвае прафсаюзны камі-тэт, арэнду памяшканняў для заняткаў валейболам і
міні-футболам — кіраўніцтва лясгаса. Усе іншыя выдаткі, што патрабуюць
спартыўныя мерапрыемствы, прадпрыемства і прафкам дзеляць пароўну. Калі толькі
распачыналі спартыўна-аздараўленчую дзейнасць, у Мінску пры-дбалі ўвесь
неабходны інвентар: мячы, сеткі, форму для спартсменаў, лыжную экіпіроўку…
Наведвальнікаў секцый заўжды хапае: у кожным лясніцтве працуе 25-30 чалавек, на
заняткі ходзяць сем’ямі. “Галоўнае — прапанаваць, а ахвотныя заўжды
знойдуцца”, — зазначае Антон Літвінка.

— А як быць тым, хто жыве не ў горадзе? Ці маюць
яны магчымасць займацца?

— Тым нашым супрацоўнікам, якія жывуць у вёсках,
да Асіповічаў, дзе мы займаемся ў залах, наведваем басейн, ехаць далёка. Але мы
дамовіліся са школамі, каб нам дазволілі займацца ў іх спартзалах.

Пад кіраўніцтвам Антона Літвінкі каманды
Асіповіцкага лясгаса рэгулярна займаюць прызавыя месцы на раённых і абласных
спаборніцтвах па ўсіх відах спорту, якімі займаюцца яго супрацоўнікі. У раённай
спартакіядзе 2008 і 2009 гадоў каманды лясгаса занялі другое месца. А ў 2010
годзе лясгасаўцы сталі першымі па ўсіх відах спорту — за гэту перамогу
прадпрыемства было адзначана на раённай Дошцы пашаны. На мінулагодняй абласной
летняй спартакіядзе каманда прадпрыемства заняла чацвёртае месца сярод трынаццаці
каманд…

“Раней мы займалі восьмае і шостае месцы на
вобласці. Чым абумоўлены поспех… Я думаю, тут не столькі мая асабістая роля,
колькі вопыт сыгранасці спартсменаў, шматлікія трэніроўкі, спабор-ніцтвы паміж
лясніцтвамі ў межах лясгаса. Мы выбіраем найлепшых, якія прадстаўляюць нас на
раёне і на вобласці. Калі звальняюцца людзі, якія ўваходзілі ў каманды, на іх
месца прыходзяць новыя, з іх таксама выбіраем наймацнейшых. Так што
атрымліваецца няспынны працэс абнаўлення… Калектыў у нас дружны, таму ўсё і
атрымліваецца!” — зазначае Антон.

Ён з задавальненнем называе імёны і перамогі
лясгасаўскіх работнікаў, для якіх фізічная культура ўжо стала неад’емнай
часткай жыцця. Нарыхтоўшчык піламатэрыялаў Ліпеньскага лясніцтва Таццяна
Цітавец выступае ў спаборніцтвах разам з дачкой Вікторыяй. На раённых
спаборніцтвах па валейболе яны сталі найлепшымі ігракамі раёна. Майстар лясгаса
Святлана Буханава сёлета заняла другое месца ў абласных спаборніцтвах па
настольным тэнісе. Бухгалтар Асіповіцкага лясніцтва Вольга Чамко бярэ прызавыя
месцы па спартыўным арыентаванні, лёгкаатлетычным мнагабор’і.

Не адстаюць і мужчыны: майстар Цэльскага
лясніцтва Сяргей Русаў паспяхова выступае на раённых і абласных спартакіядах па
мнагабор’і, інжынер лясгаса Аляксей Санец паказвае добрыя вынікі ў турнірах па
міні-футболе ды стральбе.

Намеснік дырэктара лясгаса па сацыяльных
пытаннях Аркадзь Новікаў актыўна і паспяхова ўдзельнічае ў спаборніцтвах па
ўсіх відах спорту. Летась у рэспубліканскім турніры сярод прадпрыемстваў лясной
гаспадаркі краіны па спартыўным арыентаванні ён стаў наймацнейшым у асабістым
заліку, выступаў з беларускімі калегамі на міжнародных еўрапейскіх
спаборніцтвах.

“Я не толькі праводжу інструктаж падчас
трэніровак ды арганізую спартыўныя мерапрыемствы, але і сам з задавальненнем
прымаю ў іх удзел. Трэба натхняць іншых уласным прыкладам!” — гаворыць
Антон Літвінка.

Ася ПАПЛАЎСКАЯ.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем КГК Республики Беларусь пройдет 19 сентября

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Беларусбанк направил 6 млрд рублей на поддержку бизнеса через программу «Мост»

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 сентября для всех знаков зодиака

17 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь никого не стремится завоевать, но способна дать ответ любому агрессору 

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о военной подготовке и учениях: если хотим жить, мы должны уметь все

16 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем