Сёння — Міжнародны дзень турызму №83

Падведзены вынікі рэспубліканскага
агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і
спартыўнай работы.

У лік лідараў увайшоў і Клуб дзіцячага і
юнацкага турызму і краязнаўства горада Асіповічы, які з шэрагам іншых устаноў
заняў II месца.

— Складаемых нашай паспяховай дзейнасці многа, —
дзеліцца дырэктар КДіЮТіК Святлана Барысевіч. — Гэта і маштабнасць разгорнутай
работы: нашы гурткі, якіх зараз 92, наведваюць больш за 1000 навучэнцаў.
Аналагічнай арганізацыі з такой колькасцю ўдзельнікаў няма на ўсёй
Магілёўшчыне. У апошнія гады назіраецца павышаны інтарэс з боку ўстаноў
адукацыі Асіповіччыны, вучняў да нашага клуба. Адчуваем значную падтрымку ад
кіраўніцтва школ. Паходы, мерапрыемствы заўсёды фінансуюцца райаддзелам
адукацыі — разуменне важнасці нашай дзейнасці ўжо вялікі стымул для розных
здзяйсненняў. А яшчэ — працуюць у нас няўрымслівыя, апантаныя турызмам людзі,
сапраўдныя прафесіяналы ў сваёй справе. Ад іх шчырага гарэння запальваюцца
цікавасцю да турыстычных прыгод многія.

Планы? Пашыраць і развіваць такі напрамак, як
горна-пешаходны турызм, абсталёўваць ва ўстановах адукацыі сценкі-скаладромы. Хацелася
б, каб ва ўсіх без выключэння школах працавалі гурткі ад Клуба юнацкага і
дзіцячага турызму і краязнаўства.

Жадаю ўсім імпэту ў жыцці, няхай любімымі
«цацкамі” як для дзяцей, так і для дарослых, стануць рукзакі і палаткі. І не
забывайце, што людзі, якія захапляюцца турызмам, застаюцца заўсёды маладымі —
ля турысцкага вогнішча час спыняе свой хуткі бег, дазваляе чалавеку з’яднацца з
прыродай, да-крануцца да таямніц роднага краю, пазнаць сябе.

 

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем