Сустрэча НАК і “Асіповіцкі край” № 1

Палац гімнастыкі ў Магілёве — салідны спартыўны
новабуд, які прываблівае не толькі сваім эстэтычным знешнім выглядам, але і
грунтоўным унутраным начыннем. Тут ёсць усё — пачынаючы ад спецыялізаваных
залаў з неабходным для будучых алімпійцаў абсталяваннем і заканчваючы цырульняй
і більярднай. З прэзентацыі гэтага спорткомплексу і пачаўся 5 па ліку семінар
Нацыянальнага Алімпійскага камітэта для рэгіянальных СМІ — наконт
супрацоўніцтва з мэтай прапаганды алімпійскага руху. У яго рабоце прынялі ўдзел
старшыня НАК Беларусі ў вобласці, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама
Валерый Малашка, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы
аблвыканкама Канстанцін Ціханаў, прэс-аташэ НАК Беларусі Пётр Рабухін,
чэмпіёнка XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле па спартыўнай гімнастыцы Святлана
Баітава, выканаўчы дырэктар Прадстаўніцтва НАК у вобласці Сяргей Баранаў і 33
выданні Магілёўшчыны.

Пасля азнаямляльнай экскурсіі і паказальных
выступленняў лёгкаатлетаў школы “БАГІМА” ўдзельнікі семінара сабраліся ў
канферэнц-зале, каб абмеркаваць мінулыя спартыўныя падзеі. Немалую колькасць
медалёў прывезлі спартсмены Магілёўшчыны з летніх і зімніх Алімпійскіх гульняў,
сярод іх і “золата” Аляксандра і Андрэя Багдановічаў. Упершыню ў гісторыі на
стадыёнах Магілёва і Бабруйска прайшлі сусветнае і еўрапейскае першынствы па
хакеі з шайбай і валейболе. Іх арганізацыя, дарэчы, атрымала вышэйшую ацэнку ад
міжнароднай і еўрапейскай федэрацый!

Была таксама прэзентавана кніга “Магілёўшчына
Алімпійская” і ўзнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу сярод СМІ за лепшае
асвятленне алімпійскага руху, спорту і прапаганду здаровага ладу жыцця.

Валерый Малашка ад-значыў, што ў бліжэйшай
будучыні ў вобласці з’явяцца такія спартыўныя аб’екты, як футбольны манеж,
вяслярны канал працягласцю 1,6 кіламетра, зал гульнявых відаў спорту ў
Бабруйску, 3 лядовыя арэны ў Шклове, Горках і Касцюковічах і г.д.

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем