Спортнавіны на Асіповіччыне

Люты: шахматы…

Першынство раёна. Мужчыны высвятлялі адносіны
амаль месяц. У выніку цікавай барацьбы званне чэмпіёна дасталося Дзмітрыю
Кунцу, за ім у прызавой тройцы Вячаслаў Козел і Васіль Фамін, які пры роўнай
колькасці набраных ачкоў па дадатковых паказчыках апярэдзіў Барыса Бліцко і
Валерыя Бардачова.

Паралельна ішлі гульні ў першай лізе, дзе
мацнейшымі аказаліся Анатоль Арцёменка, Міхаіл Дземідовіч і Ілля Сідорэнка.
Першыя двое заваявалі права ў наступным годзе змагацца за ўзнагароды ўжо ў
вышэйшым дывізіёне.

Што тычыцца жанчын, то лепшы вынік у турніры
паказала Наталля Ахрамовіч, якая і атрымала заслужаныя віншаванні з нагоды
чэмпіёнства.

Бліцтурніраў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і
Узброеных Сіл краіны, у ШШК «Дэбют» прайшло два.

Напачатку за дошку селі 49 (!) школьні-каў.
Сярод 33 юнакоў лепшымі сталі адпаведна Ілля Сідорэнка (СШ-4), Аляксандр
Грышановіч (СШ-1) і Ігар Валадзькоў     
(СШ-4), сярод 16 дзяўчат — Марыя Жук, Ганна Булойчык і Аляўціна
Балвановіч (усе —  СШ-4).

Не саступіў пальму першынства Ілля Сідорэнка —
самы малады ўдзельнік — і ў барацьбе з дарослымі. На другім месцы фінішаваў
Вячаслаў Козел, на трэцім — Барыс Бліцко, а лепшы вынік сярод ветэранаў паказаў
Аляксей Ткачоў.

…І шашкі

Камандныя спаборніцтвы сярод школьнікаў — у
кожную ўваходзілі 2 юнакі і дзяўчына — сабралі 11 калектываў. Першынствавала
першая каманда СШ-4, за ёй — гімназісты і прадстаўнікі «Атланта»
(Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі).

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем