Спортнавіны 24.12.09 № 106

Спортнавіны 24.12.09 № 106
Баскетбол. У 16-ты раз у Жлобіне прайшоў традыцыйны ветэранскі турнір, удзел у якім прынялі і нашы баскетбольныя “аксакалы” — цёзкі-Аляксандры Мартыненка, Жаўрыд, Чаропка і Жэдзік, Уладзімір Пышны, Андрэй Мілюцін, Вадзім Цылінскі і Алег Жаўнерчык. Раней пры выездах туды каманду фінансавалі завод аўтаагрэгатаў і аддзел фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, але сёлета вядомыя прычыны гэтага зрабіць ім не дазволілі. Аднак падцвярджэнне таму, што Асіповіччына заўсёды славілася дружбай і ўзаемавыручкай, знайшло падцвярджэнне і цяпер: плячо падтрымкі ветэранам-баскетбалістам падставілі кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў — Віктар Жордачкін і Валерый Клімаў.
Шахматы. Другі год запар пераможцам традыцыйнага турніру памяці Мікалая Жарняка і ўсіх ветэранаў-шахматыстаў раёна, якія ўжо пайшлі з жыцця, стаў кандыдат у майстры спорту Віталь Кулакоў. Але калі летась ён заваяваў “чыстае” першае месца, то сёлета па 19,5 ачкоў з 22 магчымых разам з ім набралі і калегі па званню — Вячаслаў Смольскі і Аляксандр Крывашэеў. Менавіта ў такім парадку дадатковыя паказчыкі і расставілі іх у турнірнай табліцы.
Усяго на ачко ад прызёраў адстаў Вячаслаў Козел: партыя між ім і пераможцам турніру ў апошнім туры якраз і рашала, хто ў выніку будзе на п’едэстале лішнім …
Нядрэнна выступілі і нашы паважаныя ветэраны. Лепшы вынік з іх паказаў Уладзімір Веташаў (16 ачкоў, 5 месца), а Анатоль Арцёменка, Мікалай Шабалкін, Міхаіл Дземідовіч, Аляксандр Кірсанаў, Мікалай Гардзееў і Валерый Гацко фінішавалі на месцах ніжэй.
Прыз сярод школьнікаў па праву заваяваў 10-класнік СШ-1 Яфім Ялохін.
Тайландскі бокс. Беларускія майстры ў чарговы раз падцвердзілі статус мацнейшых на чэмпіянаце свету, які па традыцыі адбыўся на радзіме гэтай папулярнай дысцыпліны — у Бангкоку. У турніры прынялі ўдзел 82 краіны — больш за 1,5 тысячы спартсменаў, і прайшоў ён па версіі Міжнароднай федэрацыі муай-тай (IFMA), прызнанай Міжнародным алімпійскім камітэтам.
Усяго на ЧС зборная заваявала 7 залатых, 6 срэбраных и 6 бронзавых медалёў. Прычым, сур’ёзны ўклад у агульную перамогу беларусаў унеслі і асіпаўчане — выхаванцы трэнера Сяргея Гідуляна: майстар спорту з СШ-1 Сяргей Іваноў (67 кг, 1992 г.н.), кандыдаты ў майстры спорту з гэтай жа школы Аляксей Налівайка (40, 1995), Максім Петкевіч (35, 1996), Сяргей Муха з Пратасевіцкай СШ (51, 1994) і, канечне, наш вядомы майстар спорту міжнароднага класа Дзяніс Ганчаронак (91, 1988).
Аляксей і Максім, якія не раз станавіліся лепшымі ў першынстве Беларусі і міжнародных спаборніцтвах, выдатна выступілі і цяпер: яны — мацнейшыя ў свеце сярод юніораў у сваіх вагавых катэгорыях. Не падвялі і нашы юніоры-Сяргеі, заваяваўшыя бронзавыя ўзнагароды. Дзяніс, як вядома, з 10 гадоў і да сканчэння школы займаўся боксам на ФАКе АЗАА, пасля чаго загадам міністра спорту і турызму быў залічаны на пасаду спарсмена-інструктара асноўнага (пастаяннага) складу нацыянальнай зборнай каманды краіны па ўсходніх адзінаборствах і цяпер, з’яўляючыся студэнтам БДУФК, трэніруецца ў Д.Пясецкага (СК “Патрыёт”, СДЮШАР-7 г. Мінска). Ён — неаднаразовы пераможца чэмпіянатаў свету і Еўропы, двойчы прызнаваўся лепшым байцом ЧС і ўзнагароджваўся ганаровым прызам — Кубкам Караля Тайланда. Вызначыўся былы асіпаўчанін і зараз: 1 месца — і заваяванне ліцэнзіі на ўдзел у Сусветных гульнях адзінаборстваў, якія пройдуць у 2010 годзе ў Пекіне пад куратарствам МАКа.
— Шчыра ўдзячны за аказаную дапамогу і падтрымку ў развіцці тайландскага боксу кіраўніцтву райвыканкама, а таксама ТАА НВФ “Металон”, ПГУП “Панатрэйд”, “Владиз-Строй”, “Сергеев И.Д.” і “Климов В.М.”, ПБУП “Рохмат-Строй” і Яўгену Стусу, — выказаў пры развітанні словы падзякі Сяргей Гідулян.
Міні-футбол. У ноч з 18 на 19 снежня зала ФСК “Алімпія” была аддадзена ў поўнае распараджэнне аматараў футбола: па ініцыятыве намесніка старшыні футбольнай райфедэрацыі Юрыя Гарбачова ў нас упершыню прайшоў начны Навагодне-калядны турнір, прысвечаны Году роднай зямлі. Удзел у ім прыняло 4 каманды, якія распачалі гульні каля паловы дзесятага вечара а скончылі гульні а другой гадзіне ночы. Прычым, былі і балельшчыкі!
— Па джэнтэльменскай дамоўленасці ў камандах не магло быць больш за 2 спартсмены, якія цяпер гуляюць у першынстве краіны, — расказаў Ю.Гарбачоў. — З іх ліку на пляцоўку выходзілі, напрыклад, Руслан Свірыдэнка, Павел Сасіноўскі і Аляксей Мельнік, ужо вядомы ў футбольным асяроддзі арбітр Сяргей Цынкевіч, суддзя раённага суда Аляксандр Русак і другія. Жадаючых пазмагацца было наогул шмат, але на першы раз вырашылі абмежавацца 4 камандамі — “Алімпііяй”, “Лакаматывам”, “Люфосасм” і РАУС. Менавіта ў такім парадку яны пасля кругавых гульняў і размясціліся ў табліцы. Хаця вынікі — не галоўнае: усе сышліся на думцы, што спаборніцтвы атрымаліся па-сапраўднаму цікавымі і іх абавязкова трэба праводзіць штогод.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем