Спорт рабоце не перашкода №25

Сярод мноства паказчыкаў у СВК «Калгас «Чырвоны
ўдарнік” ёсць адзін, які выгадна вылучае гэтую гаспадарку сярод іншых:
спартыўная каманда сельгаскааператыва — адна з лепшых у раёне.

У «Чырвоным ударніку” працуе шмат моладзі, а
гэта такая катэгорыя людзей, якой хочацца не толькі быць на рабоце, але і бавіць
вольны час разам, напаўняць сваё жыццё цікавымі момантамі. Валейбол, футбол,
дартс, шашкі, шахматы, тэніс — гэтыя і іншыя віды спорту цікавяць калгасную
зборную, у якой амаль два дзясяткі чалавек. Вялікая роля ў паспяховай
жыццядзейнасці каманды належыць настаўніку фізкультуры з Жорнаўскай СШ Дзмітрыю
Клечко: менавіта пад яго кіраўніцтвам праходзяць трэніроўкі ў школьнай
спартзале. Летам — прасцей, можна займацца на вуліцы. Што і скарыстоўвае
мясцовая моладзь, звычайна аддаючы перавагу футболу.

Ёсць у камандзе і свае актывісты. Гэта Віктар
Стурліс, які зусім нядаўна ўзначаліў гаспадарку, галоўны заатэхнік Вадзім
Ткачоў, загадчыца склада ГЗМ Наталля Чарапок, вадзіцелі Сяргей Сомчанка і
Уладзімір Доўнар, кіраўнікі вытворчых участкаў Наталля Шчаковіч і Iна
Абрамовіч. Не адзін раз яны станавіліся пераможцамі на розных спаборніцтвах.
Што тычыцца каманды, яна ў мінулым годзе была лепшай у раённай спартакіядзе па
валейболе, гіравым спорце, настольным тэнісе, дыпломамі III ступені
ўзнагароджаны ўдзельнікі за стральбу, лёгкую атлетыку і шашкі.

Цікавасць да спорту ў значнай ступені
падтрымліваў былы старшыня калгаса Уладзімір Кубар. Ён заўсёды знаходзіў
магчымасць адправіць каманду на спаборніцтвы, выдзеліць транспарт і захаваць
зарплату за дзень, пры правядзенні ўнутранай спартакіяды ўзнагародзіць не
толькі дыпломамі, але і каштоўнымі падарункамі.

На пытанне, ці не адрываюць спартыўныя заняткі
ад сям’і, удзельнікі каманды адказалі, што наадварот, ёсць нагода разам
праводзіць час, і сям’я ўмацоўваецца яшчэ больш. Не замінае спорт і рабоце: калі
ведаеш, што наперадзе чакае сустрэча з сябрамі і першынство не толькі на
калгасным полі, настрой узнімаецца, працуецца з большай ахвотай. Ды і здароўе
толькі ўмацоўваецца. А яно ніколі лішнім не бывае: ні за рулём машыны, ні на
ферме, ні на ніве.

Добрую фізкультурна-спартыўную традыцыю
«ўдарнікаў» варта пераняць і шэрагу іншых гаспадарак!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем