Спорт-агляд 23.02.10, № 14


Лыжныя гонкі

У іх у праграме раённай круглагадовай спартакіяды
ўдзельнічалі прадстаўнікі 33 арганізацый, якія падзяліліся на 5 груп. Каманды
ФСК «Лакаматыў”, асіповіцкага лясгаса, торфапрадпрыемства «Татарка” і філіяла
«Белшына-агра” сталі пераможцамі ў сваіх групах.

У рамках мерапрыемства прайшло таксама спаборніцтва
сярод 28 работнікаў райвыканкама і кіраўнікоў аргані-зацый. Найлепшую фізічную
падрыхтоўку прадэманстравалі Сяргей Трайчук (райвыканкам), Аляксандр Рэвін
(РАУС), Ірына Раманчук (райвыканкам) і Кацярына Мукалава (райцэнтр гігіены і
эпідэміялогіі).

Раённая спартакіяда сярод школьнікаў выявіла
наступных лідэраў: I група — школа № 4, II — Вязьеўская СШ, III — Карытнянская
СШ. Сярод базавых школ мацнейшымі сталі навучэнцы з Вязаўніцы.

Першынство Асіповіцкага чыгуначнага вузла выйгралі
працаўнікі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. «Срэбра” атрымала каманда дыстанцыі
пуці, «бронзу” — вагоннага дэпо. Самымі хуткімі лыжнікамі аказаліся Рыма Карней
і Сяргей Каленчыц.

Зімовае мнагаборства

Прайшлі раённыя спаборніцтвы «Алімпійскія надзеі
Беларусі” сярод школьнікаў па 5 відах спорту: скачках з месца, лыжных гонках,
стральбе, адцісканні і падцягванні. На п’едэстале каманды размясціліся наступным
чынам: 1 месца — гімназія, 2 — СШ №№ 4, 3 — СШ № 1.

Каманда-пераможца з’ездзіла на абласныя спабор-ніцтвы
і вярнулася адтуль з бронзавай узнагародай. Падрыхтоўкай юных спартсменаў
займаліся настаўнікі фізкультуры Анжэліка Бруёк, Васіль Андрыевіч і Аляксандр
Шылец.

Плаванне

У першынстве ДЮКФП «Дэльфін” удзельнічалі 60 дзяцей
узростам ад 8 да 11 гадоў. Лепшыя вынікі паказалі юныя спартсмены: з ДЮСШ —
Уладзімір Юдзін, Ганна Мысюціна і Данііл Мя-дзелец, з «Дэльфіна” — Ганна
Пестава, Дар’я Папова, Улада Скрыпчанка, Дзмітрый Слабышаў, Арсеній
Андрушкевіч, Аляксандр Голуб, Дзмітрый Андрыевіч, Таццяна Сямашка, Марыя
Дарафейчык, Таццяна Балашова і Арцём Паўловіч.

Шахматы:
«Ход канём” ліцэя № 8

Упершыню ў ліцэі прайшоў турнір, ініцыятарам і
суддзёй якога выступіў адзін з выкладчыкаў установы Сяргей Наумовіч. 16
настаўнікаў і навучэнцаў высвятлялі, хто з іх — мясцовы Гары Каспараў. У выніку
першыя тры месцы падзялілі выкладчыкі: перамог Сяргей Наумовіч, другім стаў
Міхаіл Кур’яновіч, трэцім — Аляксей Дарафейчык. А вось чацвёртую пры-ступку
заняў, прадэманстраваўшы добрую падрыхтаванасць, навучэнец групы № 33 Дзмітрый
Валохін.

Усе прызёры ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і
граматамі прафсаюзнага камітэта ліцэя.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем