Спартыўныя ЗВЫЧКІ

Фізічная культура ў Асіповіцкім упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь” стала неад’емнай часткай жыцця. Пра гэта сведчыць і спартыўная Дошка гонару: шматлікасці ўзнагарод, размешчаных тут, можна па-добраму пазайздросціць.

У мінулым годзе газавікі таксама «трымалі марку”: занялі першае месца ў раённых спаборніцтвах і ўпершыню ўзялі агульназаліковае трэцяе ў спартакіядзе ААТ «Белтрансгаз”. У спартыўных мерапрыемствах прымалі ўдзел 243 чалавекі — амаль на сотню больш у параўнанні з 2009 годам.

Каманду рыхтуе інструктар фізкультурна-аздараўленчага комплексу УМГ Жанна ЧАРОПКА. Трэніруе не толькі дарослых, але і дзяцей, якія жадаюць быць моцнымі і здаровымі. Жанна Феліксаўна гаворыць, што найбольшым попытам карыстаецца тэнісны стол. Бывае, ад жада-ючых «памахаць ракеткай” у зале становіцца цесна. Трэнажорныя таксама не пустуюць, асабліва зімой.

Сёлета вельмі напружана праходзіла падрыхтоўка да раённых спаборніцтваў па лыжных гонках. Справа ў тым, што снег выпаў тыдні за тры да мерапрыемства, таму на трэніроўках прыйшлося «папацець”.

Інструктар прызнаецца, што «для поўнага шчасця” ў пасёлку газавікоў не хапае спартыўнай залы. Аматараў таго ж валейболу ў Лапічах шмат, а бліжэйшае прыстасаванае для падобных гульняў памяшканне знаходзіцца ў школе. Зразумела, дабірацца туды не ўсім зручна.

На прадпрыемстве ёсць і свае спартыўныя зоркі. Гэта Аляксандр Рэвін, Дзмітрый Главінскі, Руслан Свірыдзенка, Дзмітрый Кірдун і іншыя. Амаль ніводнае спаборніцтва не абыходзіцца без Аляксандра Емяльянава. «Гэта наш талісман”, — гаворыць Чаропка. Аляксандр Мікалаевіч працуе ва УМГ больш трыццаці гадоў і, колькі сябе помніць, займаецца фізкультурай. Часта яго можна ўбачыць сярод дзяцей — любіць даць добрую параду не толькі ў спартыўных, але і ў жыццёвых справах падрастаючаму пакаленню.

Заўсёды прытрымліваўся здаровага ладу жыцця, — кажа «талісман”, — а спорт падарыў нямала шчаслівых хвілін ад стасункаў з блізкімі па духу людзьмі і, канешне ж, перамог. Ды і на здароўе не скарджуся, таму комплекс буду наведваць пастаянна і тады, калі пайду на пенсію. Лічу, што кожны павінен захапляцца фізкультурай — гэта развівае ў чалавеку сілу, вынослівасць і мэтанакіраванасць. Шкада, што сённяшнія дзеці большую частку вольнага часу праводзяць за камп’ютарам. На самой справе лыжныя гонкі на свежым паветры могуць быць значна цікавейшымі за віртуальныя…

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем