Самыя моцныя, хуткія і трапныя №47

У прафесійна-тэхнічным каледжы прайшло
спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я”, арганізаванае аддзелам па
справах моладзі райвыканкама, райкамам БРСМ і ФСК «Алімпія”. У мерапрыемстве
прынялі ўдзел прадстаўнікі ЖКГ, малочнага камбіната, вайсковай часці 12180,
ЗЖБК і АУМГ.

Праграма свята ўключала ў сябе не толькі
спартыўныя конкурсы. Райцэнтр гігіены і эпідэміялогіі правёў віктарыну па
здароваму ладу жыцця, а яшчэ ўдзельнікі павінны былі праявіць свае артыстычныя
здольнасці, каб пантамімай паказаць пэўны від спорту.

Лепшыя вынікі паказала каманда ўпраўлення
магістральных газаправодаў, ІІ і ІІІ месцы занялі работнікі завода
жалезабетонных канструкцый і камунальнай гаспадаркі. Прызёры атрымалі ад ФСК
«Алімпія” грашовыя прызы і дыпломы, а аддзел па справах моладзі ўзнагародзіў
тортамі пераможцаў у асабістым заліку. Мацнейшым сярод татаў стаў Максім
Булавацкі (АУМГ), які за 2 хвіліны падняў пудовую гіру 73 разы. Іна Валовік
(малочны камбінат) была самай трапнай сярод жанчын, набраўшы ў дартсе 38 ачкоў.
А лепш за ўсіх сярод дзяцей скакаў на скакалцы Сямён Пятровіч (АУМГ).

 

Последние новости

Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

10 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Складана, але не спыняемся: як аграрыі Асіповіцкага раёна працуюць у даждлівы ліпень

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем