Самыя моцныя, хуткія і трапныя №47

У прафесійна-тэхнічным каледжы прайшло
спартыўнае свята “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”, арганізаванае аддзелам па
справах моладзі райвыканкама, райкамам БРСМ і ФСК “Алімпія”. У мерапрыемстве
прынялі ўдзел прадстаўнікі ЖКГ, малочнага камбіната, вайсковай часці 12180,
ЗЖБК і АУМГ.

Праграма свята ўключала ў сябе не толькі
спартыўныя конкурсы. Райцэнтр гігіены і эпідэміялогіі правёў віктарыну па
здароваму ладу жыцця, а яшчэ ўдзельнікі павінны былі праявіць свае артыстычныя
здольнасці, каб пантамімай паказаць пэўны від спорту.

Лепшыя вынікі паказала каманда ўпраўлення
магістральных газаправодаў, ІІ і ІІІ месцы занялі работнікі завода
жалезабетонных канструкцый і камунальнай гаспадаркі. Прызёры атрымалі ад ФСК
“Алімпія” грашовыя прызы і дыпломы, а аддзел па справах моладзі ўзнагародзіў
тортамі пераможцаў у асабістым заліку. Мацнейшым сярод татаў стаў Максім
Булавацкі (АУМГ), які за 2 хвіліны падняў пудовую гіру 73 разы. Іна Валовік
(малочны камбінат) была самай трапнай сярод жанчын, набраўшы ў дартсе 38 ачкоў.
А лепш за ўсіх сярод дзяцей скакаў на скакалцы Сямён Пятровіч (АУМГ).

 

Последние новости

Общество

“Код от домофона”: как работает новая схема обмана

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость