Напрыканцы снежня на базе ФСК “Алімпія” прайшло валейбольнае першынство сярод гарадскіх школьнікаў.
Бронзавыя ўзнагароды сярод хлопчыкаў атрымалі гімназісты (трэнер Анжэліка Бруёк), спартсмены СШ № 1 (Сяргей Глотаў) заваявалі “срэбра”, а першымі сталі навучэнцы Міхаіла Бруйка з СШ № 4.
Сярод дзяўчат каманда СШ № 2 (Сяргей Старасцін) заняла III месца, гімназісткі (Анжэліка Бруёк) фінішавалі другімі, а перамогу зноў святкавала каманда Міхаіла Бруйка з СШ № 4.