СА СРЭБРАМ
Спорт
СА СРЭБРАМ
вярнуліся днямі нашы юнакі і
дзяўчаты з абласнога цэнтра, дзе прайшло першынство Магілёўшчыны па баскетболу
сярод юнакоў і дзяўчат 1999-2000 г.н.
Сапраўднымі лідарамі на пляцоўцы былі вучні СШ-1 Мікіта Бандарэнка, Арцём Лазаковіч і Насця Давідовіч, навучэнцы СШ-4 Павел Новік, Яўгенія Савіна і Дар’я Ілатоўская. Ды і астатнія ігракі трэнераў ДЮСШ Ларысу Чаропка і Марыну Даўжэнка не падвялі — каманда юнакоў наогул саступіла толькі ачко будучым пераможцам-гаспадарам.