Рыхтуем будучых Глебаў і Жаўновых? №10

Напрыканцы студзеня ў Магілёве прайшоў турнір
сярод хлопчыкаў 1998 г.н.
на прызы абласной федэрацыі футбола. Асіпаўчане выступілі на спаборніцтве
даволі ўдала: каманда заваявала сярэбраныя медалі, а Сяргей Кіжабкін, які забіў
5 мячоў, стаў лепшым бамбардзірам. Такія дасягненні вучняў 7 “А” — класа са
спартыўным ухілам — СШ № 2 парадавалі трэнера Аляксандра ЕЛЕЗАРАНКУ. Футбольны
настаўнік падзяліўся ўражаннямі ад паездкі ў Магілёў і распавёў пра нялёгкія
будні сваіх юных гадаванцаў:

— Акрамя нас на турнір запрасілі яшчэ 4 каманды:
спартшкол Магілёўскага раёна і Шклова, магілёўскія клубы “Дняпро” і “Тарпеда”.
Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Мы тройчы буйна перамаглі — 11:1, 6:2 і
7:3, саступілі толькі пераможцу-“Дняпру” — 4:8.

Натуральна, што раённаму гораду канкурыраваць з
абласным складана. У Магілёве існуе 2 футбольныя класы, адкрытыя на базе
сярэдніх школ 5 гадоў таму, і трэнеры маюць магчымасць адбіраць лепшых вучняў
для спаборніцтваў. Наш спецклас — туды ўвайшлі навучэнцы ўсіх гарадскіх школ,
апроч гімназіі — быў створаны 3 гады таму. На сёння ён да канца не
ўкамплектаваны: рэзерв — 3 чалавекі, таму, калі патрапяцца таленавітыя дзеці,
абавязкова будзем іх запрашаць.

У плане вучобы хлопцам прыходзіцца няпроста:
нагрузкі ўдвая большыя, чым у аднагодак, і на тое, каб прызвычаіцца да такога
графіка, спатрэбіўся год. Першая трэніроўка ў нас пачынаецца а 8-й гадзіне
раніцы. Потым — звычайныя ўрокі. Пасля дзеці застаюцца ў школе з выхавацелем,
снедаюць, робяць хатнія заданні і а палове 3-й гадзіны ідуць на другую
трэніроўку. Такім чынам, яны вяртаюцца дадому толькі ўвечары. І так — з
панядзелка па пятніцу…

На жаль, нам бракуе гульнёвай практыкі, трэба
яўна больш выязджаць на турніры. Чым часцей адбываюцца сустрэчы з рознымі
камандамі, тым хутчэй юныя ігракі развіваюць нестандартнае мысленне і
заўважаюць свае памылкі. Апошняя паездка ў Магілёў дапамагла выявіць нашы
слабыя месцы: недахоп тэхнічнасці і хуткасці. Варта адзначыць, што менавіта ў
дзяцінстве закладаецца самае галоўнае — тэхнічная школа футбалістаў. Далей
спартсмены развіваюць ужо сілавыя і хуткасныя якасці.

Мэта існавання нашага спецкласа — падрыхтоўка
юнакоў, якія патрапяць у вышэйшае футбольнае звяно. Сённяшніх сяміклашак буду
весці да 11 класа. Але калі з’явіцца магчымасць, то будзем і раней “адпускаць”
іх у спортвучылішчы ці клубы.

Запісала Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем