Працяг баскетбольнага знаёмства №22

Другім першым нумарам у «Асіповічах»
з’яўляецца Кірыл Дыдзік (1980
г.н.), які за каманду гуляе другі сезон. Па словах
галоўнага трэнера ў леташнім чэмпіянаце выступаў проста цудоўна, быў прызнаны
лепшым абаронцам кубкавага «фінала чатырох”. Спартсмен пастаянна ўваходзіць у
2-3 рэйтынгі: па перадачах, перахватах і дальніх кідках. Моцныя бакі — добрая
арганізацыя гульні, стабільны дальні кідок, хуткасны прарыў.

— Кірыл заўжды эфектыўна выходзіць на пляцоўку,
— адзначае Ігар Галабурда. — Ён заўжды робіць тое, што патрэбна мне і камандзе.
І не проста гуляе «на балансе”, пакуль Сяргей Чарыкаў адпачывае, а якраз узмацняе
пазіцыі і дадае ў хуткасцях, бо сам вельмі рухомы. Да ўсяго адразу заўважае
слабыя бакі каманды саперніка і спрабуе іх выкарыстаць.

* * *

Наш другі «другі” нумар — Сяргей Волк (1985 г.н.). У камандзе ўжо
трэці сезон, прыйшоў на пазіцыю плэй-мейкера, а зараз выконвае ролю атакуючага
абаронцы. Можа, па словах трэнера, удала выступаць і як першы нумар. Моцныя
бакі — працаздольнасць, байцоўскі характар, добра пастаўлены кідок, эфектыўнае
ўзаемадзеянне з ігракамі. Галоўны мінус — пад уз-дзеяннем эмоцый можа
ператрымліваць мяч. Найбольш удалая гульня сезона — з Віцебскам: нягледзячы на
траўму, спартсмен добра паказаў сябе ў абароне.

— На долю Сяргея перападае вялізны аб’ём
чарнавой работы, і ён з ім паспяхова спраўляецца, — адзначае Ігар Галабурда.

* * *

На пазіцыі трэцяга нумара другі сезон гуляе
Яўген Ворнік (1986 г.н.)
— ураджэнец Днепрапятроўска, да Беларусі абараняў гонар украінскіх «Грыфонаў” і
СК «Марыупаль”.

— Спартсмен выдатна ведае свае слабыя і моцныя
бакі і будуе гульню, ад-штурхоўваючыся ад гэтага, — дае яму характарыстыку
трэнер. — Пры стабільным дальнім кідку ў яго адсутнічае вядзенне мяча, таму,
атрымаўшы мяч, адразу шукае, каму яго перадаць. Добра працуе на падборы, а ў
блок-шотах па накрыванню мяча заўжды ўваходзіць у тройку лідараў. Сёлета ўжо
паказаў сябе значна лепш, чым летась. Думаю, у гэтым ёсць і мая віна, бо раней
не даваў Яўгену доўга знаходзіцца на пляцоўцы. Зараз ігрок праводзіць на
паркеце мінімум па 20 хвілін і нярэдка набірае больш за 20 ачкоў.

 

Последние новости

Общество

Профилактические акции в Осиповичском районе с трудоспособными гражданами, не занятыми в экономике

29 июня 2026
Читать новость
Общество

Изменения в КоАП Республики Беларусь с 19 июня 2026 года

29 июня 2026
Читать новость
Общество

Новая прэмія «Эвалюцыя поспеху» ў рамках падвядзення вынікаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

29 июня 2026
Читать новость
Спорт и туризм

 Республиканский конкурс по набиванию мяча «Футбол для всех»

29 июня 2026
Читать новость
Общество

С опережением графика: ДРСУ № 199 отремонтировало свыше 6,5 километров автомобильных дорог

29 июня 2026
Читать новость
Общество

Двор без агрессии: специалисты Осиповичского района о проблеме бродячих собак и безопасности людей

29 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем