Плаванне У ліку лепшых 30.11.09, № 99.

У ліку лепшых

У нядаўнім адкрытым першынстве ДЮСШ г. Магілёва па плаванню, якое прайшло ў абласным цэнтры, прыняло ўдзел больш за 230 спартсменаў з Бабруйска, Шклова, Клімавіч, Оршы, Асіповічаў і мясцовага вучылішча алімпійскага рэзерву.
Асіпаўчане на спаборніц-твах паказалі высокі клас: у мнагаборстве трое ўзняліся на п’едэстал гонару. Сярод дзяўчынак 1999 г.н. не было роўных Таццяне Сямашка з СШ-4 — лепшыя вынікі на 50-метровай дыстанцыі вольным стылем і 100-метроўцы комплексным плаваннем. Сярод хлопцаў 1998 г.н. гімназіст Максім Крэпскі заваяваў “срэбра” — адпаведна першае і другое месцы на ўзгаданых дыстанцыях, а вучаніца СШ-1 Анастасія Лук’яненка — “бронзу” (першынствавала на 50-метроўцы на спіне і фінішавала трэцяй на “сотцы” комплексным плаваннем).
Ёсць дасягненні ў нашай каманды і ў індывідуальных нумарах праграмы. Гімна-зіст Павел Петухоў стаў трэцім на дыстанцыі 50 м (плаванне на спіне), Каця Кадашэвіч і Дзяніс Капейкін з СШ-1 занялі адпаведна першае і трэцяе месцы ў плаванні батэрфляем (50 м), гімназіст Раман Юрэня і прадстаўнік СШ-3 Стас Сяброўскі фінішавалі другім і трэцім (брас, 50 м), а Валодзя Юдзін (СШ-2) заваяваў “бронзу” ў плаванні стылем батэрфляй на 50-метроўцы.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем