21 мая на стадыёне «Алімпіец” прайшло раённае першынство па Дзяржаўнаму фізкультурна-аздараўленчаму комплексу сярод калектываў фізічнай культуры Асіповіччыны, якое ўключала ў сябе 6 відаў спорту.
Лепшыя вынікі ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі: 19-22 гады — Арцём Гаўрылаў (АЗАА) і Вера Мазурава (ФСК «Лакаматыў”), 23-29 — Аляксей Гу-шча (шклозавод «Ялізава”) і Святлана Далгакова (райбальніца), 30-39 — Сяргей Папкоў і Наталля Рабічэнка, 40-49 — Андрэй Папоў і Надзея Дубатоўка (усе — «Лакаматыў”), 50-59 — Ула-дзімір Прановіч («Лакаматыў”) і Надзея Сасім (шклозавод).
У агульным заліку I месца заваявалі «чыгуначнікі”, «срэбра” атрымалі шклозавадчане, а «бронзу” — каманда райбальніцы.