Новы год — новыя спаборніцтвы №10

У пачатку студзеня ў ШШК “Дэбют” прайшло
першынство раёна па шахматах сярод школьнікаў, у якім прынялі ўдзел 29 чалавек.

У хлопчыкаў першым стаў Iлья Сідоранка, другім —
Iгар Валадзькоў (абодва — СШ № 4), трэцім — Ягор Штаненка (гімназія). У
дзявочых спаборніцтвах “золата” ўзяла Марыя Жук (СШ № 4), “срэбра” — Вікторыя
Драбудзька (СШ № 2), “бронзу” — Ганна Даражок (СШ  № 4). У змаганні вучняў першых і другіх
класаў лепшым стаў Аляксандр Грынцалёў, за ім — Усевалад Герасімчык (абодва —
СШ № 4), а трэцім аказаўся Аляксандар Лукашонак (СШ № 1).

8 студзеня ў “Дэбюце” прайшоў бліц-турнір па
шашках сярод школьнікаў, у якім паўдзельнічалі ўжо 30 чалавек. Віталь
Андрушкевіч (гімназія), Iгар Валадзькоў (СШ № 4) і Ягор Штаненка (гімназія)
занялі першую, другую і трэцюю прыступкі адпаведна. Як і ў першынстве па
шахматах, першую пазіцыю заняла Марыя Жук (СШ № 4), другі вынік паказала
Анастасія Серабракова (СШ № 2), а трэці — Кацярына Хіўранка (Лапіцкая школа).
Мацнейшымі між першых і другіх класаў сталі Аляксандр Грынцалёў і Антон Падгол
(СШ № 4).

Варта адзначыць, што ўпершыню ў
шахматна-шашачных спаборніцтвах прынялі ўдзел вясковыя ігракі-выхаванцы. “Гэта
заслуга Iгара Кемашкіна, які ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з пачатку
мінулага года вядзе гурток у Лапічах”, — адзначыў трэнер ДЮСШ Уладзімір
Веташаў.

Ганна ФАРЫДОВIЧ.

 

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем