Маленькія асіпаўчане ў вялIкIм спорце 23.02.10, № 14
Пра тое, наколькі ўдалым 2009 год стаў для будучых
асіповіцкіх “алімпійцаў” дзіцячага, юнацкага і падлеткавага ўзросту, распавядаюць дарослыя і дасведчаныя спецыялісты.
Сяргей Пацкевіч, ДЮСШ:
— Летась у чэмпіянаце свету па шахматах у Турцыі
Антон Шэрэмет у групе дзяцей да 10 гадоў заняў 14 месца — і гэта лепшы вынік
сярод удзельнікаў-беларусаў.
У чэмпіянаце свету па тайландскаму боксу, на якім мераліся
сіламі 1.500 спартсменаў з 72 краін, наш Аляксей Налівайка ўзяў “золата” ў
вагавай катэгорыі да 40 кг, а Сяргей Муха і Сяргей Іваноў — “бронзу” ў
катэгорыях да 51 і да 67 кг адпаведна. А ў рэспубліканскім першынстве па
кікбоксінгу ў Мінску Мікалай Аляксееў і Міхаіл Абрамчык сталі трэцімі ў вагавых
катэгорыях да 51 кг.
Вячаслаў Ільінскі, ДТСААФ:
— Найбольш важнай і яскравай падзеяй, лічу, стаў ІІІ
этап адкрытага чэмпіянату і першынства Беларусі па матацыклетным кросе, які
праходзіў у Асіповічах. На ім наш мота-красмен Раман Шачак заняў трэцяе месца ў
класе “юніораў”. Таксама вылучыўся Тарас Крыль, які ўзяў “бронзу” на адным з
двух першых этапаў гэтага ж чэмпіянату. На жаль, пакуль асіпаўчане не маюць
добрых матацыклаў, таму яны могуць скласці канкурэнцыю толькі ў рэспубліканскіх
класах “міні”, “юніор”.
Алесь Грыбко, ДЮКПФ “Дэльфін”:
— Нядаўна на цырымоніі ўшанавання пераможцаў і
прызёраў у спаборніцтвах па плаванню “Па працы і гонар” узнагародзілі нашых
маладых выхаванцаў — Таццяну Сямашка і Дзяніса Капейкіна. У мінулым годзе на
абласных спаборніцтвах “Вясёлы дэльфін” і “Гарадская ДЮСШ” Магілёва Таня ўзяла
“золата”, а Дзяніс — “срэбра” і “бронзу”, адпаведна. І нашы “алімпійцы”
паступова нарошчваюць сілу.
Са знакавых мерапрыемстваў магу адзначыць адкрытае
першынства асіповіцкай ДЮСШ па плаванню з удзелам бабруйскіх і магілёўскіх
спартсменаў.
Міхаіл Грыгорчык, райаддзел адукацыі:
— Усяго і ўсіх не пералічыць, таму — толькі некалькі
фактаў. У рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі ў
праграме прыкладнога фізкультурна-спартыўнага комплексу “Абаронца Бацькаўшчыны”
Кірыл Ізотаў з Вязьеўскай СШ узяў “бронзу” ў асабістым заліку. Да таго ж,
асіповіцкі Клуб дзіцячага і юнацкага турызму і края-знаўства падняўся на другую
прыступку п’едэстала ў агля-дзе-конкурсе сярод падобных устаноў.
Аляксандр Швед, гімназія:
— Лічу, што год прайшоў удала. Галоўная падзея — удзел
у абласных спаборніцтвах у комплексе мнагаборства “Здароўе”. На раённым этапе
наша каманда заняла першае месца, на абласным — другое. Хлопцы і дзяўчаты
спаборнічалі ў стральбе, скачках у даўжыню, падцягванні і адцісканні, а таксама
кросе. Вылучу такіх спартсменаў, як Юлія Дзявойна, Дзмітрый Сугака, Віктар
Налівайка, Яўген Ліхалап.
Ганна Фарыдовіч.