Малавядомы свет більярда 23.02.10, № 14


Кожны від спорту нібыта асобная краіна. Яна можа
знаходзіцца непадалёк, як Україна, а ведаць пра гэту суседку мы будзем не надта
многа. Калі вы любіце падарожнічаць, тады прапануем вам выправіцца ў Краіну
зялёнага сукна. У ролі гіда выступае адзін з лепшых асіповіцкіх
більярдыстаў-аматараў Міхаіл Сакалоўскі:

— Гэтай гульнёй здаўна захапляліся вайскоўцы. Яна
развівала вокамер і меткасць. Натуральна, у Асіповічах більярд таксама быў у
пашане. У 1980-я гады гэтым відам спорту можна было займацца ў Доме афіцэраў.
Мы ў старэйшых класах не аднойчы прагульвалі там урокі. Напачатку я проста
бавіў час, назіраючы за гульнёй, а потым захацелася паспрабаваць самому. У ролі
першых настаўнікаў выступілі пастаянныя наведвальнікі більярднай Іван Князеў і
Юрый Сталыпін.

Падабалася, што ў біль-ярдным спорце няма цяжкіх
фізічных нагрузак. Трэніроўкі праходзяць у камфортных умовах. Можна сказаць, што
гэта занятак для «беларучак”. Ён развівае лагічнае мысленне, вытрымку,
знаходлівасць і назіральнасць. Разам з тым, умацоўвае ўсю нервова-мышачную
сістэму.

Мае заняткі прыпыніла армія. Потым на трэніроўкі не
хапала часу з-за пастаяннай працы. Праз 20 гадоў зноўку ўзяўся за кій. Паставіў
дома добры більярдны стол. У 2005 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце рэспублікі,
стаў дванаццатым. Летась перамог у спаборніцтвах па більярду ў рамках абласнога
свята «Беларуская лыжня”.

— Якія віды більярда зараз найбольш папулярныя ў
Беларусі і свеце?

— У нас яшчэ з савецкіх часоў дамінуюць разнавіднасці
рускага більярда — піраміда, дынамічная піраміда і «амерыканка”. Яны
культывуюцца не толькі ў Беларусі, але і па ўсёй тэрыторыі былога Савецкага
Саюза. Прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы часта пераразмяркоў-ваюцца
паміж спартсменамі з Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана.

А ва ўсім свеце зараз найбольш распаўсюджаны снукер.
Чаму? Бо ён больш дынамічны, відовішчны і таму больш прывабны для звычайных
людзей. Спаборніцтвы па снукеру — сапраўднае шоу, якое збірае вялікія залы. У
той жа час першынствамі па рускаму більярду па-ранейшаму цікавіцца толькі
вузкая аўдыторыя.

Вось добры прыклад на гэты конт. Нядаўна трансліравалі
спаборніцтва па «пірамі-дзе” між беларускамі і расіянкамі. За 10 хвілін —
ніводнага забітага шара! Увага выпадковага гледача на такой «статычнай”
карцінцы надоўга б не затрымалася. Насамрэч партыя разыгрывалася тактычна:
дзяўчаты пазбягалі атак, каб не падстаўляць шары саперніцам.

У беларусаў няма магчымасці гуляць у снукер — на ўсю
краіну маецца толькі адзін прафесійны стол для гульні ў гэты від більярда…

— Ці патрэбна навічкам нейкая папярэдняя падрыхтоўка?

— Не, толькі жаданне і грошы, бо гэта не самы танны
занятак. У Мінску гадзіна каштуе да 25 тысяч, у нас — да 10. Але ёсць і больш
дарагія віды спорту — боўлінг ці дайвінг. На першым занятку пачаткоўцы вучацца
правільна ставіць руку і трымаць кій, на другім забіваць шар у лузу. Далей
распачынаецца праца над тэхнікай і знаёмства з рознымі відамі більярда. Самы
просты сярод іх — «амерыканка”. Правілы яе элементарныя: гуляюць 16 шарамі,
адзін з якіх біток*. Перамагае той, хто першым загоніць у лузу 8 шароў.
Калісьці сам таксама пачынаў з яе, а потым засвоіў яшчэ карамболь і піраміду.

— На якой стадыі развіцця знаходзіцца сёння більярдны
спорт у Асіповічах?

— На прафесіянальным узроўні ў нас ніхто не гуляе.
Лепшы спартсмен сярод аматараў — Сяргей Міхайлаў. Ён неаднаразова перамагаў на
розных рэспубліканскіх турнірах. Більярд аднолькава даступны ўсім, але жанчыны з
добрай падрыхтоўкай у Асіповічах няма. Увогуле, каб дасягнуць большых
рэзультатаў, трэба папулярызаваць гэты від спорту сярод насельніцтва. Варта
адзначыць, што асіпаўчане ўжо могуць выбраць, куды пайсці пагуляць: у бар,
фізкультурны комплекс ці клуб. Цяпер можна было б правесці I гарадскі турнір.

На пытаннне, ці ёсць у Асі-повічах перспектывы для
развіцця більярда, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму
райвыканкама Віктар Шыльцаў адказаў: «Інтарэс да більярда сярод насельніцтва
ўзрастае. Сёння ў горадзе ўзнікла шмат месцаў, дзе можна бавіць час за гэтай
гульнёй: фізкультурна-спартыўныя комплексы «АЗАА”, «Алімпія”, ДУКВП
«Водаканал”, клуб «Мускул”, а таксама грамадская лазня, гасці-ніца ды інш. У
сакавіку адкрыецца більярдны клуб пры РЦК. Мы ж, у сваю чаргу, плануем сёлета
правесці турнір, у якім змогуць паўдзельнічаць кіраўнікі раённых арганізацый”.

* — шар, па якім наносяць удары кіем.

Вольга ЛЮБАНСКАЯ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем