Маладзёжны футбол у Асіповічах: перспектывы на будучае
У
спецыялізаваным футбольным класе, што дзейнічае на базе СШ № 2, вельмі шчыльны
рэжым дня. З 7.00 да 18.00 гадзін юнакі спасцігаюць не толькі розныя школьныя
дысцыпліны, але і становяцца сапраўднымі прафесійнымі ігракамі. На футбольным
полі праяўляюцца іх характары, фізічная загартоўка, а таксама ўменне быць
часткай каманды. У Асіповічах рабят, апантаных футболам, вельмі шмат, але не
так многа тых, хто мае сапраўдны талент, добрае здароўе і жаданне звязаць з
гэтым відам спорту далейшы лёс. Вопытны трэнер Асіповіцкай ДзЮСШ Аляксандр
Елізаранка вылучыў такіх хлапчукоў чатыры гады таму. I, як паказаў час, не
памыліўся — зараз яго выхаванцы паказваюць прыгожы і рэзультатыўны футбол. А
поспехі каманды — гэта выдатны стымул для юных ігракоў імкнуцца да новых
вышынь.
Напачатку
восені Магілёўская федэрацыя футбола дала старт абласной дзіцячай лізе футбола.
У сустрэчах прымаюць удзел трынаццаць каманд, размеркаваных на дзве пад-групы,
якія праводзяць матчы ў два круга. Асіпо-віцкая каманда адразу настроілася на
рашучую і моцную гульню: у першым этапе яна заявіла аб сабе, як аб сур’ёзным
саперніку. Не змаглі супрацьстаяць нашым юнакам ні Бабруйск, ні Быхаў, ні
Круглае, ні Бялынічы, ні Шклоў. I толькі ў другім крузе было зафіксавана дзве
“нічыі” з Быхавам і Круглым. Такім чынам, Асіпо-вічы занялі лідзіруючае месца ў
сваёй падгрупе. Аляксандр Мікалаевіч адзначае:
— Наперадзе ў
нас стыкавыя гульні з камандай “Тарпеда” (Магілёў), дзе мы будзем змагацца за выхад
у фінал. Утрымаюся ад прагнозаў, скажу толькі, што мы ўзмоцена рыхтуемся.
Хлопцы трэні-руюцца штодня, гэтаму спрыяюць надвор’е, настрой і адпаведная
матывацыя. Няма ніякіх прэтэнзій да Магілёўскай ФФ і кіраўніцтва ДзЮСШ —
заўсёды прадастаўляецца харчаванне, транспарт, а таксама ў хуткім часе нам
абяцалі абнавіць спартыўную экіпіроўку.
Задаволены
трэнер і сваімі выхаванцамі, асабліва парадавалі яго ў гэтым сезоне Алег
Гараўскі, Аляксей Сысоеў, Уладзі-слаў Лаціннік, Iлля Старавойтаў, Сяргей
Барысенка.
Асіповіцкая
каманда зараз трэніруецца на стадыёне ФК “Лакаматыў”, аднак у марах рабят —
пагуляць на прафесійным полі, напрыклад, на “Юнацтве”.
Адзначу, што
90% удзельнікаў дзіцячай лігі — выхаванцы спецыялізаваных спартыўных класаў.
Для падапечных Елізаранкі галоўнае зараз — спалучэнне фізічнай загартоўкі і
штодзённая шліфоўка сваіх навыкаў. А поспех не прымусіць сябе чакаць. Жадаем
перамогі нашым рабятам!
Капітан
дзіцячай футбольнай каманды, апорны
паўабаронца
Сяргей Кіжапкін: “Жыву футболам!”
— Мой бацька
заўсёды марыў стаць футбалістам, аднак жыццёвыя абставіны не дазволілі. Гэта ён
прывёў мяне ў спорт з на-дзеяй, што я змагу ажыццявіць тое, што калісьці не
атрымалася ў яго, — кажа Сяргей. Хлопцу пятнаццаць, але пасля некалькіх хвілін
размовы з ім разумееш, чаму менавіта гэты юнак прызначаны капітанам каманды.
Упэўнены, мэтанакіраваны, сур’ёзны, цалкам захоплены тым, што займае амаль
увесь яго час — футболам.
— Калі ёсць у
камандзе адзінства, яе не так проста перамагчы, — агучвае капітан крэда гарадской
юнацкай зборнай ДЮСШ. — Мы разам гуляем не першы год, даўно ведаем адзін
аднаго, сябруем, падтрымліваем, дапамагаем, заўсёды абмяркоўваем разам з
трэнерам свае памылкі і робім высновы…
Юны футбаліст
лічыць, што яны ня-дрэнна пачалі свой чарговы сезон і маюць выдатную магчымасць
пазмагацца за абсалютную перамогу. Для гэтага па-трэбна шмат працаваць і
выкладвацца, але цяжкасцей Сяргей і яго сябры не баяцца. Юнакі цвёрда намераны
дасягнуць сваёй мэты, яны не толькі трэніруюцца тэхнічна, але і спасцігаюць азы
футбольнай тактыкі. Лічыцца, што граматна спланаваная гульня — 80% поспеху на
полі.
— Мы імкнёмся
гуляць у свой футбол, гнуць сваю лінію і не падстройвацца пад іншых, —
ад-значае капітан. — У нас існуе ўзаемаразуменне з трэнерам. Аляксандр
Мікалаевіч заўсёды падтрымлівае, дае парады, дзеліцца вопытам, звяртае ўвагу на
кожную памылку, аналізуе кожную гульню…
Сяргей —
балельшчык іспанскай футбольнай каманды “Барселона”. Паўабаронца “Барсы” —
Iн’еста Андрэс — для яго эталон і прыклад для пераймання.
Галоўнае
жаданне юнака — стаць прафесіяналам і прысвяціць свой далейшы лёс футболу. Для
гэтага ён прыкладае шмат намаганняў і сіл, але самае галоўнае: у ім адчуваецца
ўпэўненасць і шчырае жаданне дасягнуць сваёй мары. У яго няма магчымасці
траціць свой час на камп’ютар альбо бадзянне па гарадскіх вуліцах. Ён ідзе і не
зварочвае з абранага ім шляху, а гэта сведчыць аб фарміраванні моцнага і
трывалага характару. I толькі такая спартыўная самадысцыпліна дапамагае нашым
дзецям станавіцца сапраўднымі пераможцамі.
Нэлі АСТРЭЙКА.