Лыжная субота ў Асіповічах №22

Нядаўна паўтары сотні чалавек з 26 арга-нізацый
раёна сталі на лыжы. Не было недахопу і ў балельшчыках: не кожны дзень выпадае
паспрабаваць сапраўднай смачнай армейскай кашы і паслухаць вайсковы аркестр!
Дапамог арганізаваць музычна-харчовы блок камандзір асіповіцкага гарнізона
Валянцін Маныгін, але, канечне, галоўныя падзеі разгортваліся на лыжні.

У індывідуальным заліку сярод кіраўнікоў
арганізацый у сваіх узроставых катэгорыях першымі сталі Дзмітрый Радзюк
(вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”) і Аляксандр Рэвін
(РАУС), другімі — Вітас Вайвада (упраўленне магістральных газа-праводаў) і
Аркадзь Новікаў (лясгас), трэцімі — Уладзімір Сабалькоў (хлебазавод) і Юрый
Крышаловіч (ДУКВП “Райсэрвіс”). У жанчын вызначыліся Ірына Бабкова
(райвыканкам) і Надзея Сасім (шклозавод “Ялізава”), другімі фінішавалі Ларыса
Волкава (райвыканкам) і Кацярына Мукалава (райЦГЭ), трэцімі — Віта Жукавец
(раённы вузел электрасувязі) і Наталля Бібко (БПС-банк). Якая, дарэчы, на
працягу апошніх гадоў пастаянна ўдзельнічае ў разнастайных раённых і абласных
спаборніцтвах і займае прызавыя месцы. Не менш клапатліва ставіцца да ўласнай
спартыўнай формы і ўвесь калектыў гэтай арганізацыі!

У камандным заліку ў чатырох групах на першай
прыступцы спартыўнага п’едэстала апынуліся ФСК “Лакаматыў”, лясгас, рыбгас
“Свіслач” і філіял “Белшына-агра”, на другой — шклозавод “Ялізава”, УМГ,
хлебазавод і СВК “Калгас “Авангард”, на трэцяй — каманды завода аўтаагрэгатаў,
ДУКВП “Водаканал”, РВЭС і СВК “Калгас “Бярэзіна”. На жаль, не ўсе арганізацыі і
прадпрыемствы прынялі ўдзел у гэтым спартыўным свяце…

У гэты ж дзень былі агучаны вынікі раённай
круглагадовай спартакіяды за мінулы год. У сваіх групах спартыўнае “золата”
заваявалі каманды ФСК “Лакаматыў”, лясгаса, рыбгаса “Свіслач” і СВК “Калгас
“Чырвоны ўдарнік”.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем