Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы былі апошнімі ў раённай спартакіядзе школьнікаў у сёлетнім навучальным годзе. Вучні змагаліся ў забегах на розныя дыстанцыі, скачках у вышыню і даўжыню, штурханні ядра.
У I групе — сярод гара-джан — мацнейшай стала САШ № 4, “срэбра” і “бронзу” атрымалі САШ № 1 і гімназія.
Вяззеўскія вучні паказалі лепшыя вынікі ў II групе. За імі — Пратасевічы, а 3 і 4 месцы падзялілі Лапічы і Свіслач.
Пераможцамі ў III групе сталі дрычынскія спартсмены, “срэбра” і “бронза” — у каманд Татаркі і Цэлі. Сярод вуняў базавых школ у тройку мацнейшых увайшлі Вязаўніца, Осава, Краснае.