Абласныя занальныя спаборніцтвы па гандболе сярод хлопцаў і дзяўчат 1996-97 г.н. прайшлі ў Бабруйску.
Выхаванцы Міхаіла Бруйка і Сяргея Глотава змагаліся з камандамі Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага і Клічаўскага раёнаў. У выніку асіпаўчанкі занялі другое месца, саступіўшы ўсяго адзін мяч глускім саперніцам. Каманда ж нашых хлопцаў стала мацнейшай і цяпер чакае фінальных гульняў у Магілёве.