“Калядныя старты” у асіповіцкім "Дэльфіне"

Напрыканцы снежня ў сталіцы краіны
адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай федэрацыі па плаванні, і
ў ліку іншых пытанняў і задач асобна была засяроджана ўвага на тым, што ўсе
вучні да чацвёртага класа павінны навучыцца плаваць — усеагульнае навучанне
плаванню ўвойдзе пунктам
у праграму развіцця гэтага віду спорту да
2016 года.

У нашым райцэнтры фізпадрыхтоўкі «Дэльфін”
такая задача ўжо даўно вырашаецца паспяхова. На працягу доўгага часу сотні
асіповіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак вучацца правільна трымацца на вадзе ў
басейне, а тыя, хто захапіўся гэтым відам спорту ўсур’ёз, наведваюць секцыі,
дзе маюць магчымасць дасягнуць значных спартыўных поспехаў. Нядаўна, напрыклад,
вучні горада сабраліся на традыцыйныя спаборніцтвы па плаванні «Калядныя
старты”. У асабістым першынстве сярод самых малодшых самымі хуткімі сталі
гімназісты Ліза Долгая і Iлья Казлоў, сярод 5-6-класнікаў — Кацярына Пракопчык
(СШ № 4) і Арсеній Андрушкевіч (гімназія), а ў старшай падгрупе перамаглі Арцём
Васючэнка (СШ № 3) і Таццяна Сямашка, якая зараз вучыцца ў Магілёўскім вучы-лішчы
алімпійскага рэзерву.

Агульнакаманднае I месца ў чарговы раз
дасталося гімназістам, II — СШ № 4, III — СШ № 3.

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем