Футбол: застацца "на плыву" №69

Першынство Магілёўшчыны па футболе сярод аматарскіх
каманд стартавала 14 маяі будзе працягвацца да 18 верасня. У ім удзельнічае
15 каманд. Наша “Алімпія” выступае ў першай лізе, дзе гуляюць 10 мацнейшых
калектываў.

У першым крузе асіпаўчане правялі 8 матчаў: 7 паражэнняў
і адна перамога над Чавусамі (3:2). Як адзначае трэнер Аляксандр Елезаранка, у
гэтым сезоне “Алімпія” стартавала без належнай падрыхтоўкі. Летась з-за
фінансавых цяжкасцей мы прапусцілі абласное першынство, сёлета даведаліся пра
свой удзел фактычна перад пачаткам. Спарт-сменам не хапае гульнёвай практыкі.
Індывідуальна яны выступаюць няблага, але зладжанай каманднай гульні пакуль не
паказваюць.

У гэтым годзе камандам было дазволена ўключаць у
свой склад 5 легіянераў. Цяперашнія лідары — Круглае, Магілёўскі раён, Горкі —
узмацніліся бабруйскімі і магілёўскімі футбалістамі з другой лігі чэмпіянату
краіны. За “Алімпію” выступае мясцовая моладзь 1993-1995 гадоў нараджэння,
сярод якой ёсць і выпускнікі ДЮСШ. Лепшым бамбардзірам у першым крузе стаў
Дзмітрый Якімовіч, на рахунку якога 6 мячоў.

— Найлепшага выніку — III месца — на першынстве
аматараў асіпаўчане дасягнулі ў 2007 годзе, — гаворыць Аляксандр Елезаранка. —
Пасля перамогі над Клімавічамі (4:1) наша каманда займае VIII месца. Сёлета
наша галоўная задача — застацца ў першай лізе.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь никого не стремится завоевать, но способна дать ответ любому агрессору 

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о военной подготовке и учениях: если хотим жить, мы должны уметь все

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 8 по 14 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

В этот раз — с уловами! ЭкоФест “Тихая охота” прошел в районе в четвертый раз

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “АБФФ U-19” — 2:1

16 сентября 2025
Читать новость