15 студзеня прайшла штогадовая раённая спартакіяда па зімнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”. У ёй прыняла ўдзел дапрызыўная і прызыўная моладзь Асіповіччыны, і лепшыя атрымалі Ганаровыя граматы.
У стральбе, падцягванні і лыжным майстэрстве ў І групе мацнейшай стала каманда гімназіі, другой — СШ № 3, трэцяй — СШ № 1. У ІІ групе спартыўнае “золата” атрымала Вяззеўская школа, “срэбра” — Пратасевіцкая, а “бронзу” — Жорнаўская. У ІІІ групе верхнюю прыступку п’едэстала заняла моладзь Каменіцкай школы, другую — Карытнянскай, а трэцюю — Дрычынскай.
У індывідуальным першынстве вучняў 15-16-гадовага ўзросту і маладзей лепшы вынік у Яўгенія Ліхалапа (гімназія), за ім — Віталь Парамонаў (Вяззе) і Артур Рыжкевіч (гімназія). Сярод 17-18-гадовых хлопцаў перамог Віктар Налівайка (гімназія), другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Цімур Ахмедаў (Вяззе) і Сяргей Ласіца (Пратасевічы).