Дзе шукаць спартсменаў на Асіповіччыне?

5 чэрвеня прайшла раённая спартакіяда, якая ў
чарговы раз паказала, дзе працуюць сапраўдныя спартыўныя «зоркі”.

У першай групе сярод прадпрыемстваў лідзіраваў
фізкультурна-спартыўны камбінат «Лакаматыў”, які стаў лепшым па стральбе,
баскетболе і ў гіравым спорце. У лёгкаатлетычных спаборніцтвах І месца заняла
каманда шклозавода «Ялізава”, другое — ФСК «Лакаматыў”, трэцяе — завод
аўтаагрэгатаў. У стральбе ІІ месца ўзяла каманда АЗАА, трэцяе — раённая
бальніца. Другімі сярод баскетбалістаў і гіравікоў аказаліся аўтаагрэгатчыкі, а
трэцімі — работнікі шклозавода «Ялізава”.

У другой групе больш першых месцаў заваявала
каманда ўпраўлення магістральных газаправодаў — па лёгкай атлетыцы і гіравым
спорце. Мацнейшыя стралкі з ДУКВП «Водаканал”, за імі — лясгас і ААТ «Гандаль”.
Сярод гіравікоў другі вынік паказалі работнікі лясгаса, а трэці — каманда
райста.

У трэцяй групе вылучыўся рыбгас «Свіслач”,
каманда якога святкавала перамогі ў лёгкай атлетыцы і гіравым спорце і стала
другой у стральбе. Асіповіцкі вытворчы ўчастак Бабруйскага камбіната
хлебапрадуктаў першынстваваў у стральбе, а трэцяе месца дасталася ўстанове
«Маяк”. Сярод гіравікоў другім быў райвузел электрычнай сувязі, трэцім — ААТ
«Дах”.

Сярод калгасных валейбалістаў мацнейшай стала
каманда СВК «Калгас «Ясень”, за ёй — СВК «Калгас «Авангард” і філіял «Белшына-агра”
ААТ «Белшына”. У стральбе лепшы вынік паказаў СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік”,
другі — ААТ «Пратасевічы”, трэці — СВК «Калгас «Авангард”. Лепшыя лёгкаатлеты
працуюць, як высветлілася, у СВК «Калгас «Новы шлях”, філіяле «Белшына-агра” і
СВК «Калгас «Каўгарскі”, а гіравікі — у «Авангардзе”, «Новым шляху” і філіяле
«Белшына-агра”.

У гэты ж дзень майстэрства ў стральбе паказалі і
кіраўнікі раёна. Сярод начальнікаў прадпрыемстваў першым быў Аляксандр Няхай
(рыбгас), другім — Уладзімір Барэйша (Жорнаўская эксперыментальная лясная
база), трэцім — Мікалай Івашка (ДЭУ № 73). Сярод кіраўнікоў калгасаў лепшы вынік
паказаў Пётр Сашчэка (СВК «Калгас «Ясень”), другі — Сяргей Сідоранка
(«Авангард”), трэці — Іван Малінок (калгас імя Чарняхоўскага).

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем