Баскетбольнае знаёмства. Частка апошняя №32

Пачынала сезон каманда з дванаццаццю
спартсменамі, а заканчвае з дзесяццю. Змены ў складзе — сышлі Дзмітрый Зайцаў,
Алег Антошчанка і Андрэй Мастоў, а прыйшоў Вадзім Мацюкевіч, — перыядычныя
траўмы і ўвогуле недахоп баскетбалістаў у камандзе, па словах яе галоўнага
трэнера Ігара Галабурды, не могуць не адбівацца на якасці гульні. Нягледзячы на
падобныя цяжкасці, «Асіповічы” выступаюць досыць паспяхова. Нядаўні прыклад
таму — хатняя гульня з «Барысфенам”, калі толькі ў першую дзесяціхвілінку нашы
спартсмены зарабілі 24 ачкі, а таксама сустрэча з ім жа на выездзе, якая
скончылася з лікам 96:70 на нашу карысць. Сёння «АК” заканчвае знаёміць чытачоў
з цяперашнім складам асіповіцкай баскетбольнай каманды, прадстаўляючы яшчэ трох
яе ігракоў.

Юрый ГЛЯБОВІЧ

У камандзе першы сезон, дагэтуль выступаў за
«Гродна-93”,
а таксама выязджаў у Літву. Лепшы матч — сустрэча з «Гродна-93”, калі «Асіповічы”
пераканаўча ўзялі верх. Тады спартсмен правёў на пляцоўцы ўсю гульню. Лепшы
ігрок аднаго з тураў сезона. А ў леташнім жніўні яшчэ ў Гродна ў гарадскім
чэмпіянаце па стрыт-боле стаў першым.

— Юрый (1983 г.н., 203 см) добра гуляе як пад
чужым, так і пад сваім шчытом, — кажа трэнер. — Да таго ж ён вельмі рухомы для
5-га нумара, можа ўдала падтрымаць хуткасны прарыў. У пачатку сезона на
пляцоўцы праводзіў не менш за 20 хвілін, з прыходам Мацюкевіча — ад сямі да
дванаццаці. Галоўны мінус — досыць прамалінейнае вядзенне гульні.

Анатоль СВІРЫДАЎ

Вы-ступаў за «Гродна-93”, украінскую «Львоўскую
палітэхніку”. У «Асіповічах” — трэці сезон. Снайпер са стабільным дальнім
кідком, з якім заўжды ўваходзіць у чацвёрку лепшых. Кожную гульню адпрацоўвае
свае 12-14 ачкоў, таму выходзіць на паркет са старту.

— Анатоль (1982 г.н., 192 см) — прафесіянал і
рэжымны спартсмен, — адзначае трэнер. — Ведае, што ў канкрэтнай сітуацыі ад яго
патрабуецца і цудоўна ўмее выкарыстаць свае здольнасці. Аднак не заўжды ўдала
выбірае пазіцыю ў зоне абароны, што не перашкаджае яму, дзякуючы правільнаму
падыходу, удала праводзіць гульні. У сярэднім на паркеце выступае 20-24
хвіліны. Лепшую гульню сезона вылучыць не змагу, бо ўсе матчы вядзе роўна.

Якраз напярэдадні дамашняй сустрэчы з
«Барысфенам” на трэніроўцы атрымаў траўму, але на гульні прысутнічаў.

— Калі б трох спартсменаў пасадзілі за фолы,
вывелі б Толю на пляцоўку «стаяць”, — адзначае Ігар Галабурда. — За тую гульню
трое — Яфрэмаў, Максімаў і Ворнік — гулялі 40 хвілін без замены. А паколькі
падчас 2-й сустрэчы з Магілёвам Кірыл Дыдзік атрымаў сур’ёзную траўму галавы, у
якім складзе выйдзем на наступную сустрэчу — невядома.

Вячаслаў СКІДАН

— Перспектыўны малады спартсмен, — дае
характарыстыку трэнер. — Але перспектыўным, пагадзіцеся, можна застацца на ўсё
жыццё… У Славы (1985 г.н.,
203 см)
добры дальні кідок, выдатнае бачанне пляцоўкі, пры гэтым яму не хапае
ўпэўненасці і гульнявой практыкі. У выніку спартсмен выходзіць на паркет у
сярэднім на 7-8 хвілін. Натуральна, трэнер павінен рызыкаваць і даваць яму
выступаць больш, аднак пакуль сітуацыя не дазваляе гэтага зрабіць.

Пры гэтым напачатку сезона Вячаслаў выходзіў са
старта, быў асноўным цэнтравым і дзяліў час з Глябовічам. Але з прыходам
Мацюкевіча, па словах Галабурды, упэўненасці ў яго гульні не дадалося.

— Выдатна яго разумею, — прызнаецца Ігар. —
Цяжка ўступаць з трэцяй дзесяціхвілінкі, аднак давер трэба заваёўваць. Калі
Мацюкевіч стабільна працуе і на падборы, і ў нападзенні, і ў абароне, навошта
яго выцягваць з гульні?

Скідан выступае за «Асіповічы” другі сезон
запар, а ўвогуле — трэці. Да гэтага гуляў за «Гродна-93”, аўстрыйскую «Аркадзію”,
тады ж стаў чэмпіёнам Аўстрыі сярод маладзёжных клубаў. Найбольш удалая гульня
сезона — адна з першых з «Гродна-93”,
калі яшчэ выходзіў са старту.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем