Асоба З ліку “ўпёртых” 29.01.10, № 7


Свае погляды наконт ролі асобы ў гісторыі філосафы выказваюць даўно, і іх вывады падчас розняцца вельмі значна. Наша меркаванне на ісціну ў апошняй інстанцыі прэтэндаваць, канечне, права не мае, а таму проста канстатуем факт, самастойна ацаніць які можа кожны чытач «АК”.

ДУКВП «Водаканал” Ігар Трацяк узначаліў у лістападзе 2006 года, і ўжо за такі адносна кароткі тэрмін тут зроблены значны крок наперад па многіх накірунках. У прыватнасці, калектыў сёння не толькі па-ранейшаму паспяхова займаецца непасрэдна камунальнымі справамі, а і ўвайшоў у лік вядучых будаўнічых арганізацый рэгіёна. З 2007 года, напрыклад, прадпрыемства папоўнілася 32 адзінкамі аўта-трактарнай тэхнікі, здадзена пад ключ 16 домікаў у аграгарадках, летась — 120-кватэрны дом у горадзе, на яшчэ большай колькасці сур’ёзных аб’ектаў шчыруюць «водаканалаўцы” сёлета.

Натуральна, рост аб’ёмаў работ аб’ектыўна запатрабаваў і павелічэння колькасці працуючых: калектыў вырас практычна на трэць — да 450 чалавек. Работа, безумоўна, на першым плане, але хіба правільна цыкліцца толькі на вытворчасці, хіба не могуць працаўнікі ў вольную хвіліну сабрацца ў сябе і заняцца здароўем, паказаць майстэрства за тым жа більярдным ці тэнісным сталом?

Такая думка з галавы Ігара Андрэевіча не выходзіла ўжо з першых дзён кіраўніцтва ДУКВП. Ды і варыянт яе станоўчага рашэння жыццё падказвала: на былой базе міжкалгасбуда, гаспадаром якой стаў «Водаканал”, сіратліва стаялі сцены недабудаванай пабудовы, якую паціху «дабівала” прырода…

Любы нармальны чалавек без падказкі зразумее і ацэніць, чаго каштавала кіраўніку ператварыць сёння тую закінутую, нікому не патрэбную 2-павярхоўку ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. А пры яго адкрыцці Ігару Андрэевічу, майстру вытворчай базы Таміле Суднік, пад началам якой усё даводзілася да ладу, і другім, хто меў далучэнне да зробленага, ні на ёту сорамна не было: будынак стаў сапраўднай цукеркай! Вялікая зала ў ім адда-дзена аматарам більярда, і на трох новых сталах можна смела ладзіць ужо і маштабныя спаборніцтвы, а першы паверх запрашае жадаючых па-правіць сваё здароўе на розных сучасных трэнажорах, пагуляць у пінг-понг і г.д.

…За сваё без малога паўвекавое жыццё гэты чалавек ні на якой пасадзе не шукаў лёгкіх шляхоў, за што не раз і атрымліваў «на арэхі”: далёка не кожны «вялікі начальнік” задаволены, што Трацяк мае ўласны погляд на тую-іншую справу ці пытанне і не саромеецца адстойваць яго. Вось толькі Андрэевіч не ўпарты, а ўпёрты. Упёрты ў самым лепшым сэнсе слова: калі ўпэўнены, што вызначанае пойдзе іменна на карысць, то зробіць усё магчыма-немагчымае, каб мэта абавязкова была дасягнута. А такое дарагога каштуе!..

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем