Асіповіцкія шахматысты: паядынкі розуму і вытрымкі
Юныя тактыкі-стратэгі сустрэліся ў верасні падчас
правядзення раённых спаборніцтваў па шашках і шахматах “Цуда-шашкі” і “Белая
тура”, якія штогод арганізуе фізкультурна-спартыўны клуб “Алімпія”. Самымі
моцнымі ігракамі аказалася каманда СШ № 4 — Ілля Сідарэнка, Аляксандр Сузень,
Кірыл Карачун, Вікторыя Бандарэнка і Наталля Шаўчонак, якая і заваявала кубак.
Другое месца дасталося СШ № 1, трэцяе — СШ № 3.
У шахматным спаборніцтве зборная СШ № 4 таксама
ўтрымала лідарства. З адставаннем у адзін бал на другую прыступку п’едэстала
падняліся гімназісты, на трэцюю — СШ №
2.