Днямі нашы вучаніцы САШ № 1 Кацярына Кадашэвіч і Анастасія Лук’яненка прынялі ўдзел у рэспубліканскіх Алімпійскіх днях моладзі па плаванні.
Кацярына на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем узяла “бронзу”, а Анастасія праплыла 100 метраў на спіне пятай. У эстафеце 4 па 100 вольным стылем спартсменкі былі чацвёртымі.