Асіповіччына: весткі з чорна-белых палёў №83

Шашкі: камандны чэмпіянат раёна сярод школьнікаў

Ён нядаўна прайшоў у мясцовым шахматна-шашачным
клубе «Дэбют” і прынёс чэмпіёнскае званне гімназіі. Другімі фінішавалі ігракі,
якія абаранялі гонар САШ-4, трэцімі — Лапіцкай школы. Усяго, дарэчы, за
перамогу спрачалася 8 каманд, кожная з якіх складалася з 3 хлопцаў і 2 дзяўчын.

Шахматы: лепшыя шахматысты вучацца ў
САШ № 4

У сёлетнім вераснёўскім шахматным раённым
турніры ўдзельнічала 6 каманд. На жаль, на гэты раз не было прадстаўнікоў з
гімназіі і ЦТДіМ, хаця названыя ўстановы звычайна выстаўлялі моцных ігракоў.

Трэцяе месца заняла каманда з Лапіцкай САШ,
набраўшы 12 ачкоў. З вынікам 15,5 бала атрымала Дыплом ІІ ступені зборная САШ №
1. Самую ж большую колькасць ачкоў — 19,5 — прынеслі шахматныя «паядынкі”
вучням САШ № 4. Віншаванні ў гэты дзень прымалі Аляксандр Грынцалёў, Аляксей
Герасімовіч, Кірыл Карачун, Яўгенія Коўга і Вікторыя Бандарэнка.

Шахматы: Кубак раёна

За права стаць уладальнікам ганаровага трафея на
гэты раз змагалася ледзь не тры дзясяткі шахматыстаў. Алімпійская сістэма
розыгрышу (прайграў — выбыў) у фінал вывела Аляксандра Крывашэева і Дзмітрыя
Кунца. Першы аказаўся мацней — перамог у матчы з лікам 1,5:0,5. За трэцяе месца
змагаліся няўдачнікі паўфіналаў — Барыс Бліцко і Аляксей Ткачоў. Тут барацьба
была больш упартай. Першым раўнд, калі на партыю адводзілася па гадзіне
кожнаму, прынёс сябрам-сапернікам нічыю — 1:1, а калі «міжсабойчыкі” пачалі
гуляцца з меншым рэгламентам, то перамогу атрымаў першы — 1,5:0,5.

Шахматы міжнародныя.

Барыс Бліцко ўжо даўно займаецца шахматнай
перапіскай, а нядаўна трывала «падсеў” і на гульню па электроннай пошце.
Прычым, наш кандыдат у майстры спорту ў апошні час удзельнічае ў спаборніцтвах
даволі паспяхова. Вось і нядаўна працаўнік СП ААТ «Дах” перамог у адным з
турніраў класа майстроў — 8 ачкоў з 10 магчымых — і выйшаў у наступны этап
асабістага чэмпіянату свету.

Последние новости

Власть

Лукашенко доложили о ходе весенних полевых работ в Беларуси

27 апреля 2026
Читать новость
Власть

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
Армия

Ансамбль 51-й артбригады — лауреат первой премии фестиваля «Звезда»

27 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах шалость с огнем привела к пожару

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость