Ён нядаўна прайшоў у мясцовым шахматна-шашачным клубе “Дэбют” і прынёс чэмпіёнскае званне гімназіі. Другімі фінішавалі ігракі, якія абаранялі гонар САШ-4, трэцімі — Лапіцкай школы. Усяго, дарэчы, за перамогу спрачалася 8 каманд, кожная з якіх складалася з 3 хлопцаў і 2 дзяўчын.
Шахматы: лепшыя шахматысты вучацца ў САШ № 4
У сёлетнім вераснёўскім шахматным раённым турніры ўдзельнічала 6 каманд. На жаль, на гэты раз не было прадстаўнікоў з гімназіі і ЦТДіМ, хаця названыя ўстановы звычайна выстаўлялі моцных ігракоў.
Трэцяе месца заняла каманда з Лапіцкай САШ, набраўшы 12 ачкоў. З вынікам 15,5 бала атрымала Дыплом ІІ ступені зборная САШ № 1. Самую ж большую колькасць ачкоў — 19,5 — прынеслі шахматныя “паядынкі” вучням САШ № 4. Віншаванні ў гэты дзень прымалі Аляксандр Грынцалёў, Аляксей Герасімовіч, Кірыл Карачун, Яўгенія Коўга і Вікторыя Бандарэнка.
Шахматы: Кубак раёна
За права стаць уладальнікам ганаровага трафея на гэты раз змагалася ледзь не тры дзясяткі шахматыстаў. Алімпійская сістэма розыгрышу (прайграў — выбыў) у фінал вывела Аляксандра Крывашэева і Дзмітрыя Кунца. Першы аказаўся мацней — перамог у матчы з лікам 1,5:0,5. За трэцяе месца змагаліся няўдачнікі паўфіналаў — Барыс Бліцко і Аляксей Ткачоў. Тут барацьба была больш упартай. Першым раўнд, калі на партыю адводзілася па гадзіне кожнаму, прынёс сябрам-сапернікам нічыю — 1:1, а калі “міжсабойчыкі” пачалі гуляцца з меншым рэгламентам, то перамогу атрымаў першы — 1,5:0,5.
Шахматы міжнародныя.
Барыс Бліцко ўжо даўно займаецца шахматнай перапіскай, а нядаўна трывала “падсеў” і на гульню па электроннай пошце. Прычым, наш кандыдат у майстры спорту ў апошні час удзельнічае ў спаборніцтвах даволі паспяхова. Вось і нядаўна працаўнік СП ААТ “Дах” перамог у адным з турніраў класа майстроў — 8 ачкоў з 10 магчымых — і выйшаў у наступны этап асабістага чэмпіянату свету.