Асіповіччына: спартыўныя навіны
Толькі “золата” і “срэбра”
Нядаўна ў
Магілёве прайшлі закрыты чэмпіянат і першынство вобласці па кікбоксінгу.
Зборную Асіповіч прадстаўлялі 10 спартсменаў, якія выдатна праявілі сябе,
прынёсшы ў скарбонку клуба “Golden victory” толькі “золата” і “срэбра”.
Першыя месцы
заваявалі: Віктар Лісевіч (у вагавой катэгорыі да 75 кг), Віталь Бекшаў (да 60
кг), Улад Рагалевіч (да 42 кг), Ян Абрамчык (да 32 кг), Мікіта Бунка (да 32
кг), Аляксей Узвараў (да 34 кг), Максім Жук (да 54 кг).
На другую
прыступку п’едэстала ўзняліся Раман Доўнар (да 51 кг), Дзяніс Буклакоў (да 32
кг), Данііл Тарлецкі — самы малодшы ўдзельнік спаборніцтваў.
Гарадскія
спаборніцтвы
На стадыёне ФК
“Лакаматыў” прайшло першынство горада па футболе сярод школьнікаў. Пасля
ўпартай і эмацыянальнай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам: аматары
скуранога мяча з СШ № 2 сталі першымі, другімі — гімназісты, трэцімі — каманда
СШ № 1. Вынікі матчаў увойдуць у залік круглагадовай школьнай спартакіяды.